2 траўня 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес пазычыў Лукашэнку 2,8 млрд даляраў?

84
Чавес пазычыў Лукашэнку 2,8 млрд даляраў?

Пастаўкі нафты з Венесуэлы ў Беларусь нібыта не былі аплачаныя.

Пра гэта заяўляе эканаміст Яраслаў Раманчук, спасылаючыся на «людзей, якія бачылі дакументы».

«Гэтую інфармацыю мне пацвердзілі людзі, якія бачылі дакументы. Гэтая пазыка нідзе не лічылася, і, як мінімум, яна не аформленая як дзяржаўная пазыка. Адна справа - 3 мільярды даляраў знешняй пазыкі, і зусім іншая, калі гэтая запазычанасць вышэй практычна ў два разы - 5,8 мільярдаў даляраў», - распавёў Яраслаў Раманчук у інтэрв'ю UDF.BY.

Непацверджаная афіцыйна пазыка афіцыйнага Менска Венесуэле за пастаўленую нафту ў 2,8 мільярда даляраў - «тое самае патрэбнае звяно ў ланцужку, якое шмат тлумачыць», упэўнены эканаміст Яраслаў Раманчук.

«Гэтая сітуацыя чымсьці нагадвае афёру з растваральнікамі. Магчыма, Чавес і даў нафту пад сумленнае слова. Але сам факт, што не было аплаты нафтавых паставак, пра многае сведчыць: калі не плаціш за нафту, то гэта сапраўды выгадная здзелка», - іранізуе Раманчук.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках