2 траўня 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі падарунак Расеі і Казахстану: ВК-тэлевізары падаражэюць

89
Беларускі падарунак Расеі і Казахстану: ВК-тэлевізары падаражэюць

Расея і Казахстан будуць вымушаныя ўзняць імпартныя мыты на ВК-тэлевізары.

З просьбай падвысіць стаўку мыт у Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) звярнулася Беларусь. Акрамя тэлевізараў, Беларусь прапаноўвала павялічыць мыты на ЗВЧ-печы, кандыцыянеры і пыласосы, аднак расейскія вытворцы былі катэгарычна супраць.

14 сакавіка Рада Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла пастанову аб уніфікацыі ставак увозных мытаў на ВК-тэлевізары з відэазапісвальнай і відэаўзнаўляльная апаратурай ці без яе на ўзроўні 16% ад мытнага кошту. Раней стаўка складала 10% для тэлевізараў з відэаапаратурай і 15% - без яе.

«Сёння прадукцыйныя магутнасці вытворцаў тэлевізійнай апаратуры Мытнага саюза загружаныя прыкладна на 60%. Увядзенне гэтай меры накіраванае на стымуляванне росту такой вытворчасці на тэрыторыі Мытнага саюза і падвышэнне канкурэнтаздольнасці што да тавараў замежнай вытворчасці, - пракаментаваў Міністр гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў. - Паколькі гэтыя тавары маюць падобныя тэхнічныя характарыстыкі, то каб пазбегнуць рызык несапраўднага дэкларавання, прынятая пастанова ўсталяваць роўныя сумы ставак увазных мыт у дачыненні да тэлевізараў, што з відэазапісвальнай і відэаўзнаўляльнай апаратурай і без».

Пастанова ўваходзіць у дзеянне пасля 30 каляндарных дзён з даты яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках