6 траўня 2024, панядзелак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэў звадкаваны газ

7
Падаражэў звадкаваны газ

У Беларусі з 21 сакавіка павышаюцца кошты на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі ад 5 сакавіка 2013 года №21 «Аб унясенні змянення ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2013 года № 10».

Згодна з пастановай, кошт на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажывання, якія рэалізуюцца арганізацыям, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз», на ўмовах «франка-адпраўленне» павялічылася з Br1 370 940 да Br1 388 490 за тону , а на ўмовах «франка-склад арганізацыі-вытворцы» з Br1 366 780 да Br1 384 270 за тону.

Адпускны кошт на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажывання, якія рэалізуюцца арганізацыям, якія не ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз», на ўмовах «франка-адпраўленне» і «франка-склад арганізацыі-вытворцы» фармуецца з улікам рынкавай кан'юнктуры.

Як гаворыцца ў пастанове, адпускны кошт на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажывання для запраўкі ў балоны, якія рэалізуюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на ўмовах «франка-склад арганізацыі-вытворцы», павялічыўся з Br1 445 040 да Br1 463 540.

Дакумент уступае ў сілу з 21 сакавіка 2013 года пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Гэта ўжо другое павышэнне коштаў у бягучым годзе: з 9 лютага яны ўжо былі павялічаныя на 2,6%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках