1 траўня 2024, Серада, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч: Улады баяцца выходзіць з «балота»

13
Аўтуховіч: Улады баяцца выходзіць з «балота»

Палітвязень аналізуе з турмы палітычныя працэсы на волі.

З прадпрымальнікам, палітвязнем гарадзенскай турмы Мікалаем Аўтуховічам паўтара гады перапісваецца грамадская актывістка з Менску Інэса Яхліель. Актывістка кажа, што атрымлівае па 3-4 лісты ў месяц, сабраўся ўжо цэлы пачак. «Лісты вельмі разумныя, пранізлівыя, іх варта было б надрукаваць», - кажа Інэса Яхліель «Радыё Свабода».

Вытрымкі з сакавіцкага ліста: «Цяпер мы можам аналізаваць, рабіць высновы, каб не рабіць памылак, аб якіх нават не хочацца і ўспамінаць. Камусьці вельмі хочацца, каб народ цяпер, як і за камуністамі, нічога не вызначаў, а толькі ківаў галавой і згаджаўся. Мы сышлі ад таго стагоддзя, ад нязбытных ідэй камуністаў, але і прыйсці ў новае жыццё не здолелі. Загразлі ў пастцы, у дрыгве ілюзій і настальгіі аб савецкім часе. Тыя, хто завёў нас у гэта балота, самі добра разумеюць, што трэба выходзіць да берага, на сухазем’е, але да якога берага, самі не ведаюць. Дакладней, ведаюць, але баяцца выходзіць. Час давёў, што абраны кірунак не зрабіў жыццё нашых людзей лепшым. І так будзе яшчэ доўга, пакуль мы будзем ківаць галовамі і вітаць тое, што адбываецца».

Інэса Яхліель кажа, што сам Мікалай Аўтуховіч ніколі не скардзіцца на ўмовы ўтрымання. Між тым з некаторых выказванняў яна зразумела, што яму вельмі цяжка ў адзінкавай камеры, дзе ён знаходзіцца ўжо больш за год.

Мікалай Аўтуховіч прысуджаны да 5 гадоў за незаконнае захоўванне набояў. Праваабаронцы мяркуюць, што з ім паквіталіся за антыкарупцыйную барацьбу.

Фотa: «Наша Ніва»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках