Лукашэнкаўскія вайскоўцы прыехалі на вучэнні ў Іран
14- 1.05.2024, 15:01
- 7,160
Дэлегацыю ўзначаліў генерал-маёр Бас.
Лукашэнкаўскія вайскоўцы бяруць удзел у камандна-штабным вучэнні «Пояс бяспекі 2024», якое праходзіць у Іране.
Як паведамілі ў Дэпартаменце міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны, дэлегацыю ў Тэгеране ўзначаліў начальнік галоўнай управы баявой падрыхтоўкі УС генерал-маёр Аляксандр Бас. Тэмай вучэння з'яўляецца «барацьба з тэрарызмам».
Прэс-служба Мінабароны апублікавала фатаграфіі дэлегацыі.