1 траўня 2024, Серада, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у пяты раз далучылася да «Гадзіны Зямлі»

23
Беларусь у пяты раз далучылася да «Гадзіны Зямлі»

У суботу, 23 сакавіка ў пяты раз у Беларусі будзе праходзіць глабальная акцыя «Гадзіна Зямлі».

Падчас гэтай акцыі на 1 гадзіну (c 20:30 да 21:30 паводле беларускага часу) людзі ва ўсім свеце выключаць святло. З дапамогай гэтага сімвалічнага дзеяння кожны чалавек ва ўсякім канцы свету зможа прадэманстраваць сваю занепакоенасць праблемай змены клімату і «прагаласаваць» за здаровую Планету, гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента энэргаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі РБ.

Упершыню «Гадзіна Зямлі» была праведзеная ў 2007 годзе ў Сіднэі. Тады ў акцыі ўзялі ўдзел больш за 2 мільёны чалавек. Ужо ў 2008 годзе ў акцыі бралі ўдзел больш за 50 мільёнаў чалавек з 35 краін свету.

«Гадзіна Зямлі» - штогадовая міжнародная акцыя, якую ладзіць Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) у апошнюю суботу сакавіка. У гэты дзень усіх жыхароў планеты заклікаюць на адну гадзіну вымкнуць святло ды іншыя электрапрыборы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках