3 траўня 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў Дня Волі прысуджаюць да арыштаў і штрафаў

32
Удзельнікаў Дня Волі прысуджаюць да арыштаў і штрафаў

(aбноўлена - 19:30) У судзе Савецкага раёна Менска праходзяць працэсы над затрыманымі ўдзельнікамі шэсця 24 сакавіка.

Нагадаем, учора было затрымана некалькі ўдзельнікаў шэсця з нагоды Дня Волі ў Менску, у тым ліку траіх грамадзян Украіны.

На іх былі складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння паводле арт. 23.34 - парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Сёння суддзя суда Савецкага раёна Мінска Дзмітрый Паўлючэнка вынес папярэджанне затрыманаму ўчора непаўналетняму грамадзяніну Украіны Назару Зеліноўскаму. Заўтра а 12 гадзіне дня Аддзел грамадзянства і міграцыі Савецкага РУУС Менска разгледзіць пытанне аб дэпартацыі Зеліноўскага з Рэспублікі Беларусь.

Украінку Юлію Грышчук суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў арыштам на 1 дзень. Грамадзянку Украіны Юлію Слівінскую суддзя Аксана Рэлява таксама прысудзіла да 1 дня арышту. Дзяўчаты ўжо вызваленыя, пбо адбылі арышты ў турме на Акрэсціна. У судзе прысутнічаў украінскі консул.

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Кавалёва суддзя Кірыл Полулех прысудзіў да штрафу ў 40 базавых адзінак.

Суддзя Аксана Рэлява пакарала ўдзельніка шэсця Антона Цімохава штафам у суме 25 базавых адзінак.

Паводле артыкулу 17.1 (дробнае хуліганства) да пяці дзён арышту прысуджаны Віталь Станішэўскі, які прызнаў сваю віну. Ён быў асуджаны за святочны феерверк.

Сяргею Мокічу далі штраф сумай 35 базавых адзінак.

Алег Асташонак пакараны штрафам у суме 40 базавых адзінак. Прысуд вынес суддзя Кірыл Полулех.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Алег Рагоўскі прысуджаны да штрафу ў 3 мільёны рублёў.

Фотa: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках