28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Віктар Лукашэнка ў ААЭ дапамагаў шукаць грошы

7
Раман Якаўлеўскі: Віктар Лукашэнка ў ААЭ дапамагаў шукаць грошы

У ходзе візіту беларускага кіраўніка ў ААЭ маглі абмяркоўвацца куплі беларускай вайсковай тэхнікі.

Пра гэта заявіў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы сайту charter97.org візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

«Мяркуючы па фотарэпартажах у арабскіх медыя, таямнічы візіт беларускага кіраўніка ў ААЭ адрозніваецца ад папярэдніх тым, што тут ён быў на публіцы ўжо са сваім старэйшым, а не малодшым сынам, як у Сінгапуры. Аляксандр Лукашэнка як заўсёды шукае грошы, а калі ўлічыць, што з ім Віктар, які з'яўляецца памочнікам па нацыянальнай бяспецы, то, безумоўна, у ходзе візіту маглі закранацца пытанні супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай галіне. Як варыянт, куплі беларускай мілітарны прадукцыі. Для шэйхаў наўрад ці можа быць цікавым нешта яшчэ», - лічыць палітычны аглядальнік.

Ён таксама ўпэўнены, што для перамоваў па аказанні фінансавай дапамогі беларускаму боку былі ўсе падставы.

«Ніхто не ведаў, што перамовы ў Санкт-Пецярбургу па крэдыце праваляцца і Лукашэнка паляціць кудысьці яшчэ. Адназначна, што размовы датычна грошай былі, пытанне толькі ў якім выглядзе: будзе гэта крэдыт ці фінансавыя датацыі ў якім-небудзь іншым выглядзе. Я падкрэслю, што гэта нам невядома, але тое, што беларускаму кіраўніку да зарэзу патрэбныя грошы, гэта мы ведаем дакладна. Пры гэтым трэба адзначыць, што ў гэтых выпадках заўсёды гучыць цікавая лічба: два мільярда даляраў. Але мары Аляксандра Рыгоравіча пакуль што не спраўдзіліся. Заўважце, Уладзімір Макей даваў інтэрв'ю ў сваім кабінеце, а не ў Эміратах. З улікам абвешчанага года беражлівасці, кіраўнік МЗС мог вяртацца з Сінгапура звычайным авіярэйсам у эканом-класе», - падсумаваў Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, што 22 сакавіка Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем прыбыў з Сінгапура ў ААЭ, дзе правёў перамовы з кіраўніцтвам краіны і прадстаўнікамі бізнес-колаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках