28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар кватэры, якая пацярпела ад выбуху: Пра матэрыяльную дапамогу ніхто не кажа

19
Жыхар кватэры, якая пацярпела ад выбуху: Пра матэрыяльную дапамогу ніхто не кажа

28 сакавіка меркавалася пачаць засяленне ў свае кватэры жыхароў дома №85 на вуліцы Пляханава ў Менску, які пацярпеў ад выбуху прыблізна месяц таму.

Аднак пастанавілі перанесці яго на дзень пазней - заканчваюцца работы наладжвання газавай гаспадаркі, ідзе аздабленне адноўленага жылля.

Аляксандр Рабінскі - адзін з жыхароў пацярпелага пад'езда, ягоная кватэра амаль суседнічае з той, дзе адбыўся выбух - узгадвае ў інтэрв'ю БелаПАН:

«Прагучаў магутны выбух, ўдарная хваля - нібы паветрам абдало, сцены трэсліся. Суседа, што выйшаў папаліць на балкон, заблакавала абваленымі перакрыццямі - нам з бацькам давялося выбіваць пажарны выхад, каб яго вызваліць. Выскачыў вось з такімі вачыма - у натуральным шоку! < ...>

Праз нашу кватэру пажарныя рукавы цягнулі - вокны былі адчыненыя, і паветранымі завіхрэннямі куродым сюды гнала. Абяцаюць ўсё гэта ліквідаваць - у гэтым плане ў мяне пакуль пытанняў няма. Адзінае, чаго паўмесяца не магу дамагчыся - каб з гарышча прыбралі ўцяпляльнік. Ён увесь набрынялы вадой, і ў нас з суседкай праз яго столі мокрыя. Падышоў да інжынера, той: «Мне наказу не давалі, патэлефануюць – разбярэмся».

Аляксандр і яго бацька паказваюць шэрыя залітыя столі, заштукаваныя рамонтнікамі расколіны на сценах, ужо абваленую пасля рамонту тынкоўку. «Пра матэрыяльную дапамогу ніхто не кажа, будуць - не будуць дапамагаць», - нявесела кажа ён. Праводзіць рукой па тэлевізары, па сцяне - рука ў сажы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках