26 красавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восень патрыярхаў

16
Восень патрыярхаў

Перадсмяротная агонія дыктатара заўсёды падобная да тэатра з экстатычнымі народнымі масамі, палітычнай барацьбой за выжыванне магчымых пераемнікаў і закуліссем.

Кажуць, на смяротным ложы Франсіска Франка усклікнуў: «Як цяжка паміраць!». Смерці, мяркуючы з усяго, горш за ўсё даюць рады дыктатары, нават калі ім выпадае сканаць натуральнай смерцю.

Зяць Франка, які таксама з'яўляўся сямейным лекарам, трымаў дэспата, што канаў, на апараце жыццезабеспячэння больш за месяц.

Не зусім зразумела, як доўга прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс быў мёртвы да афіцыйнай заявы аб ягоным сконе. Купляючы час, каб засцерагчы сваю палітычную будучыню, венесуэльскія чыноўнікі старанна рэжысавалі хваробу Чавэса і ягоную магчымую смерць, нават паведамляючы (ужо бліжэй да канца, у той час як Чавэс перажываў складанае і пакутлівае лячэнне рака), што ён усё яшчэ «шпацыруе і робіць фізічныя практыкаванні». Гэты інфармацыйны вакуум нагадвае сакрэтнасць, што атачала смерці Сталіна і Мао, а таксама традыцыю Асманскай імперыі захоўваць скананне султана ў таямніцы на працягу тыдняў да моманту ўстанаўлення пераемнасці.

Эмацыйная маніпуляцыя мізансцэнай, што акаляла смерць скон Чавэса, цалкам відавочна ператвараецца ў электаральную падтрымку ягонага шэрага наступніка Нікаласа Мадуры. Але ці будзе гэтага дастаткова, каб стварыць лінію Чавістаў?

У Аргентыне, нягледзячы на катастрофу вяртання да ўлады Хуана Пэрона ў 1973 годзе, пасля яго 18-гадовага выгнання, пэранізм ў 1980-х гадах пераўвасобіўся ў прэзідэнцтва Карласа Саўла Мэнэма, а затым яшчэ раз, з прыходам прэзідэнта Нестара Кіршнэра, і яшчэ раз, з прыходам да ўлады ягонай жонкі, цяперашняй прэзідэнткі Крысціны Фэрнандэс дэ Кіршнэр. У сваіх меладраматычныя прамовах Фэрнандэс празаічна спрабуе ўзвесці свайго нябожчыка мужа ў статус святога, як гэта рабіў Пэрон, далучыўшы сваю жонку Эвіту да ліку святых. Пасля ўступлення на пасаду яна прысягнула на вернасць не толькі канстытуцыі, але і «Яму» (Кіршнэру).

Адрозна ад простых смяротных, у дыктатараў ёсць сапраўды добры шанц атрымаць асалоду ад замагільнага жыцця. У старажытным Егіпце памерлых фараонаў бальзамавалі і абагаўлялі. Пасля Аўгуста, першага рымскага принцэпса, Сэнат мог галасаваць за наданне памерлым імператарам боскага статусу. Гэткі апатэоз, вядома, служыў палітычным інтарэсам спадкаемцаў імпэратара, якія маглі б прэтэндаваць на боскі радавод, тым самым імкнучыся ўзвесці ў богападобны статус саміх сябе.

Чавэс меў поспех у кепіках са сваіх палітычных ворагаў, аднак ён быў занадта самазакаханы, каб падысці да ўласнага канца з гумарам, які, са слоў Святонія, выявіў на смяротным ложы натхнёны імпэратар Вэспасіян: «О, мусібыць, я ператвараюся ў бога». Ад гратэскавай ідэі бальзамавання цела Чавэса ўрэшце адмовіліся, аднак збольшага менавіта дзеля шкоды, прычыненай трупу падчас яго дэманстрацыі масам ў хаатычным практыкаванні ў палітычных маніпуляцыях.

Пэўна не бог, але, магчыма, святы. Сапраўды, чаго стала для «Святой Эвіты», як яе назваў аргентынскі пісьменнік Томас Элай Марцінэс, цалкам можа стаць і для Чавэса. Як і тыран перад скананнем у «Восені патрыярха» Габрыэля Гарсіі Маркеса, які справядліва наракаў на лёс, што чакае бедных пасля ягонага скону, Чавэс у вачах венесуэльскіх мас на доўгія гады застанецца святым дабрадзеем, пакутнікам і збаўцам абнядоленых. Напраўду ён, мяркуючы з усяго, дамогся свайго кшталту неўміручасці, якой ён, на ўласную думку, заслугоўваў.

Часткай легенды заўсёды з'яўляецца таямніца, навакольныя абставіны смерці правадыра. Звычайная, натуральная смерць не стасуецца з вобразам супэргероя-патрыярха, які змагаецца з ворагамі нацыі. Тэорыя змовы Мадуры, згодна з якой рак ягонага настаўніка быў вынікам атручвання «цёмных сіл, якія хацелі прыбраць яго са шляху», не з'яўляецца асабліва арыгінальнай, хоць і ўзнімае стаўкі. Чавэс сам заўсёды сцвярджаў, што ягоны кумір, Сімон Балівар, быў атручаны ворагамі ў Калумбіі ў 1830 годзе.

Гісторыя, больш уяўная, чым рэальная, прапануе Мадуру цэлы спіс дадатковых прыкладаў. Ці быў Напалеон павольна атручаны мыш'яком падчас сваёй высылкі на выспе Святой Алены? Ленін памёр ад пранцаў, шырокага інсульту ці быў атручаны Сталіным? Улічваючы дзіўныя акалічнасці ягонай уласнай смерці, ці быў Сталін атручаны сваім начальнікам таемнай паліцыі, Лаўрэнціем Берыем, або, магчыма, сваім заўзятым югаслаўскім ворагам Ёсіпам Брозам Цітам? «Любы правадыр» Кім Чэн Ір загінуў ад сэрцавага прыступу ў сваёй пасцелі альбо, што больш высакародна, у цягніку, працуючы на карысць свайго ўлюбёнага народа? Хоць абвінавачванні ў атручванні бязбожнымі імпэрыялістамі таксама з'яўляецца рабочай вэрсіяй смерці Кіма.

Мадура асабіста спасылаўся на чуткі аб тым, што ізраільцы атруцілі былога прэзідэнта Палестыны Ясіра Арафата. Ён мог бы таксама спаслацца на прэзідэнта Егіпта Гамаля Абдэля Насэра, які скуліўся як нежывы ад сэрцавага прыступу ў 1970 годзе; давераная асоба Насэра, журналіст Махамэд Хасанэйн Хэйкал, заўсёды сцвярджаў, што прэзідэнт быў атручаны сваім намеснікам і пераемнікам Анварам Садатам.

Хоць легенда Чавэса можа выжыць, Чавізм, мабыць, - не зможа, бо напраўду гэта не дактрына, а толькі настрой, заснаваны на адмаўленні старога палітычнага парадку і вынаходстве ворагаў. Ёй не стае трывалай падставы, напрыклад, Пэранізму, змястоўнага руху, які абапіраецца на традыцыйна добра арганізаваны працоўны клас і нацыяналістычную буржуазію. Чавізм, акрамя сваёй залежнасці ад харызматычнага лідарства, ніколі не абапіраўся на нешта большае, чым на сацыяльную праграму, што забяспечваецца дзякуючы залатому нафтаваму дну.

Шлома Бэн-амі - былы міністр замежных спраў і міністр унутранай бяспекі Ізраіля. Цяпер віцэ-прэзідэнт Міжнароднага цэнтру міру ў Таледа. Аўтар кнігі «Шнары вайны, раны супакою: ізраільска-арабская трагедыя» (Scars of War, Wounds of Peace: The Israeli-Arab Tragedy).

«Project Syndicate», пераклад — InoSMI.ru

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках