4 траўня 2024, Субота, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скабелка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ХК «Гомель»

10
Скабелка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ХК «Гомель»

Галоўны трэнер хакейнага клуба «Гомель» Андрэй Скабелка абвясціў на прэс-канферэнцыі аб сыходзе ў адстаўку.

Гэта адбылося пасля хатняй паразы (0:2) ад менскага «Юніёра» ў вызначальным пятым матчы чвэрцьфінальнай сэрыі адкрытага чэмпіянату Беларусі, піша сайт клуба.

«Каманда спаборніка сёння гуляла з сэрцам. Маладыя хлопцы сцяліліся, клаліся. Падолелі каманду, якая дэкларавала высокія задачы. Я віншую калегу. Цалкам віну бяру на сябе, я не здалеў падрыхтаваць каманду да плэй-оф, я хачу папрасіць прабачэння перад гомельскімі заўзятарамі. У гэтай сітуацыі я раблю афіцыйную заяву аб тым, што я падаю ў адстаўку. Я не даў рады сваёй задачай. Сумна, але гэта так», - сказаў Андрэй Скабелка на прэс-канфэрэнцыі.

Андрэй Скабелка з'яўляўся галоўным трэнерам «Гомеля» з кастрычніка 2009 года, калі змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Андрыеўскага, які стаў настаўнікам менскага «Дынама» замест нечакана звольненага канадца Глена Хэнлана.

Пад кіраўніцтвам Андрэя Скабелкі «Гомель» двойчы станавіўся бронзавым прызёрам адкрытага чэмпіянату Беларусі (2010, 2012), а 1 верасня 2012 года прывёў каманду да перамогі ў Кубку Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках