15 траўня 2024, Серада, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва: Буду дамагацца праўды аб выбуху ў метро

72
Любоў Кавалёва: Буду дамагацца праўды аб выбуху ў метро

Маці пакаранага Уладзіслава Кавалёва ўпэўненая ў невінаватасці свайго сына.

Пра гэта Любоў Кавалёва заявіла ў інтэрв'ю charter97.org у другую гадавіну выбуху ў менскім метро.

«Да суда над маім сынам і Дзмітрыем Канавалавым я наогул не ведала аб існаванні смяротнага пакарання ў Беларусі. Натуральна, што цяпер я выступаю катэгарычна супраць, і галоўным аргументам, які я б выкарыстоўвала ў дыскусіі на тэму скасавання смяротных прысудаў - гэта адсутнасць справядлівай судовай сістэмы», - заявіла Любоў Кавалёва.

Яна падкрэсліла, што дагэтуль невядомыя драбніцы выканання прысуду.

«Мне нічога не гавораць і не паведамляюць месца пахавання. Больш за тое, я не ведаю, які орган прыводзіў прысуд у выкананне. Я буду і далей звяртацца ва ўсе магчымыя інстанцыі і дамагацца праўды аб выбуху.

Мяне часта пазнаюць на вуліцах і шмат хто мяне падтрымлівае. Пераважна, гэта самыя звычайныя людзі, тыя, хто неабыякавы, хто сачыў за падзеямі і далей цікавіцца сітуацыяй. На пачатку судовых пасяджэнняў я сустракалася з пацярпелымі, з іх роднымі і блізкімі. Сярод іх былі тыя, каму неабыякавы лёс падсудных. Адзначу, што яны выказвалі сумневы наконт празрыстасці таго, што адбывалася на судовым пасяджэнні. І гэта нельга назваць сумленным судом, гэта было папросту судзілішча», - упэўненая Любоў Кавалёва.

Нагадаем, 11 красавіка 2011 года грымнуў выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» у Менску.

15 чалавек загінулі, 387 - атрымалі раны рознай ступені цяжкасці. Ва ўчыненні выбуху абвінавацілі ўраджэнцаў Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яны абодва былі затрыманыя ўжо праз дзень, увечары 12 красавіка. Акрамя выбуху ў метро, іх абвінавацілі ў выбухах у Віцебску ўвосень 2005 года і ў Менску 4 ліпеня 2008-га.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках