17 траўня 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Скарачаць трэба не чыноўнікаў, а функцыі ўлады

32
Станіслаў Багданкевіч: Скарачаць трэба не чыноўнікаў, а функцыі ўлады

Былы старшыня Нацбанка сумняваецца ў эфектыўнасці рэформаў дзяржаўнага апарату.

Станіслаў Багданкевіч раскрытыкаваў указ Лукашэнкі «Аб некаторых захадах аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў ды іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў», падпісаны 12 красавіка, паведамляе «Белсат».

Дакументам прадугледжваецца скарачэнне колькасці работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый у сярэднім на 25%.

«Трэба скарачаць такія функцыі ўлады, як прапаганда і ідэалогія адміністрацыйна-каманднай мадэлі развіцця. Вось гэтую функцыю трэба выняць і скараціць чалавек 500. Не такая страшная сама колькасць чыноўнікаў, калі б яны не ўмешваліся ў бізнэс, эканоміку, культуру, кіраванне», - сказаў Станіслаў Багданкевіч.

Але такі радыкальны крок павышае рызыкі эканамічнай лібералізацыі, і, як следства, палітычнай, што, у сваю чаргу, раўназначна «сістэмнаму» самагубству.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКПД) Аляксандр Ярашук упэўнены, што пад скарачэнне патрапяць толькі чыноўнікі-пенсіянеры.

«Скарачаюцца вакансіі, скарачаюць тых, хто на пенсіі. Дарэчы, на пенсіі затрымліваюць самых лепшых работнікаў. Ці скарачаць будуць тых, хто набліжаецца да гэтага ўзросту. Калі казаць рэальна пра людзей, якіх будуць скарачаць, то гэта адзінкавыя нейкія выпадкі», - сказаў ён.

Нагадаем, Лукашэнка прапанаваў звольненым чыноўнікам захаванне іх прывілеяў: ад адтэрміноўкі на вяртанне крэдытаў да права на абслугоўванне ў  міністэрскіх спецклініках. Але самае галоўнае, што скарочаныя дзяржчыноўнікі будуць працаўладкаваныя дзяржавай. У той жа час тыя, што засталіся на сваіх месцах, ад скарачэння толькі здабудуць: іх заробкі падвысяцца за кошт звольненых калегаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках