2 траўня 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў з «Белнафтахіма» і «Белдзяржхарчпрама» прарэдзяць

9
Чыноўнікаў з «Белнафтахіма» і «Белдзяржхарчпрама» прарэдзяць

Лукашэнка даручыў ураду да 1 ліпеня скараціць колькасць работнікаў апаратаў канцэрнаў «Белнафтахім» і «Белдзяржхарчпрам» не менш чым на 27%.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржорганаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў».

Згодна з указам, будзе скарочаная колькасць работнікаў апаратаў канцэрна «Беллеспаперапрам» і «Беллегпрам» не менш чым на 15%, работнікаў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва - не менш чым на 24%.

Нагадаем, згодна з гэтым указам, скарочаных чыноўнікаў працаўладкуюць і захаваюць за імі льготы. Звольненым дзяржаўным служачым прадастаўляецца права на адтэрміноўку вяртання крэдытаў на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля, а таксама для аплаты навучання пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі іх дзецьмі. Пачаць вяртаць гэтыя крэдыты былыя дзяржслужачыя могуць праз год пасля звальнення. Ім таксама прадастаўляецца права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, у якіх яны абслугоўваліся да звальнення.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках