2 траўня 2024, Чацвер, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Сідорскаму грэх скардзіцца

6
Леў Марголін: Сідорскаму грэх скардзіцца

Сёння эканоміка Беларусі можа існаваць толькі пры моцнай падтрымцы расейскага боку.

Пра гэта заявіў эканаміст Леў Марголін, каментуючы charter97.org скаргу Сяргея Сідорскага на Мытны Саюз.

«Што тычыцца скаргаў, то гэта не новая справа. Беларусь скардзілася на Расею і да стварэння Мытнага саюза. Нашы краіны заўсёды выказваюць прэтэнзіі адзін аднаму. У гэтым плане я лічу больш абгрунтаванай пазіцыю Масквы, так як беларуская эканоміка падтрымліваецца дзяржавай, і існуе шмат спосабаў, каб абмежаваць доступ расейскай прадукцыі на наш рынак. Пры стварэнні МС быў закладзены механізм абскарджання неабгрунтаваных абмежаванняў, але суб'екты гаспадарання не вельмі часта карыстаюцца ім. Адсюль вынікае выснова пра яго неэфектыўнасць», - адзначыў эксперт.

Эканаміст падкрэсліў, што на сённяшні дзень нерэфармаваная эканоміка Беларусі можа існаваць толькі пры моцнай падтрымцы расейскага боку.

«Таму, трэба казаць не пра тое, ці выгадная адзіная мытная прастора, а пра тое, ці можам мы існаваць без яе. Калі б эканоміка Беларусі была рэфармаваная і існавала па рынкавых законах, то, на мой погляд, неабходнасці ў МС не было б наогул. Тых механізмаў, якія закладзеныя ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі дастаткова для таго, каб супрацоўнічаць і з Расеяй, і з Еўразвязам. Але паўтару, што пра гэта можна казаць толькі ва ўмовах рэфармавання беларускай эканомікі», - сказаў на заканчэнне Леў Марголін.

Нагадаем, Еўразійская эканамічная камісія заявіла пра перашкоды гандлю сельскагаспадарчымі таварамі і асобнымі відамі рэсурсаў.

Пра гэта было сказана на трэцім пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па аграпрамысловаму комплексу, якое адбылося ў Маскве пад старшынствам міністра па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК Сяргея Сідорскага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках