2 траўня 2024, Чацвер, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Энергетыкі абяцаюць падняць кошты на электрычнасць

43
Энергетыкі абяцаюць падняць кошты на электрычнасць

Тарыфы на цяпло і электраэнергію значна адстаюць ад коштаў на паліўна-энергетычныя рэсурсы.

І гэта моцна адбіваецца на эканоміцы прадпрыемстваў энергетыкі. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Менскэнерга» Яўген Воранаў сёння ў ходзе online канферэнцыі на сайце БелТА.

«Увядзенне з 1 лютага дыферэнцыраванай аплаты і больш высокіх тарыфаў на электраэнергію крыху палепшылі сітуацыю, але яна далёкая ад ідэалу», - сказаў Яўген Воранаў.

Паводле яго слоў, на эканоміку прадпрыемстваў энергетыкі ўплывае той фактар, што кошты на паліўна-энергетычныя рэсурсы растуць ужо доўгі час. Тарыфы ж на электраэнергію і цяпло за апошнія некалькі гадоў павялічыліся малаважна, іх рост адстае ад падаражэння газу і мазуту. Напрыклад, па дадзеных за 2012 год, устаноўленыя тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва (у сярэднім 3,1 цэнта ЗША за 1 кВт.гадз, або Br258,2 за 1 кВт.гадз) кампенсавалі менш за 35% выдаткаў энергазабеспячальных арганізацый на яе вытворчасць і дастаўку спажыўцу. У выніку насельніцтва не пакрывае энергазабеспячальнай арганізацыі затраты на аказанне гэтай паслугі на суму амаль $90 млн. Па дадзеных «Менскэнерга», выдаткі на паліўна-энергетычныя рэсурсы складаюць 78% сабекошту вытворчасці электраэнергіі і цяпла.

Разумеючы важнасць ліквідацыі такіх коштавых дыспрапорцый, урад Дзяржаўнай праграмай развіцця беларускай энергетычнай сістэмы на перыяд да 2016 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 29 лютага 2012 года № 194, прадугледзеў паэтапнае павышэнне кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне паслуг па энергазабеспячэнні да ўзроўню не менш за 60% да 2015 года з давядзеннем яго да ўзроўню сабекошту, што адпавядае параметрам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

«Важна адзначыць, што рашэнне аб увядзенні з 1 лютага дыферэнцыраванай аплаты і паступовым павышэнні тарыфаў для насельніцтва прынятае з выразным захаваннем прынцыпаў сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы, што выяўляецца ў прывязцы росту плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі да тэмпаў росту заработнай платы і іншых даходаў насельніцтва», - падкрэсліў Яўген Воранаў.

Аднак з улікам значнага росту коштаў на прыродны газ (у даляравым эквіваленце), які не кампенсуецца адпаведным ростам тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію, пачынаючы з 2010 года «Менскэнерга» ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўмовах планавай стратнасці і вострага дэфіцыту фінансавых сродкаў. «Гэтая сітуацыя звязаная з тым, што пры існуючых тарыфах рэалізацыя электраэнергіі спажыўцам з'яўляецца рэнтабельнай, а вось рэалізацыя цяпла насельніцтву - стратная. Падобная сітуацыя складваецца і ў іншых абласных аб'яднаннях. У «Менскэнерга» толькі ўсё абцяжарана наяўнасцю самай вялікай у параўнанні з калегамі колькасці бытавых спажыўцоў цяпла», - растлумачыў Яўген Воранаў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках