2 траўня 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турбаза «Чачалі»: Адпачынак у Беларусі танней, чым у Італіі

76
Турбаза «Чачалі»: Адпачынак у Беларусі танней, чым у Італіі

Два тыдні адпачынку ў Беларусі могуць абыйсціся ў 125 еўра.

Раней «Еўрарадыё» ў адным са сваіх матэрыялаў паведамляла, што «Беларусь па коштах на адпачынак зраўнялася з Італіяй».

У гэтым матэрыяле супрацоўнік базы адпачынку «Чачалі» нібыта сцвярджаў, што «пражыванне на гэтай базе адпачынку на працягу двух тыдняў будзе каштаваць 10 мільёнаў». Пры гэтым адпачынак у Італіі ў сярэднім ацэньваўся ў 1000 еўра на чалавека за два тыдні.

Спецыяліст базы адпачынку «Чачалі» даслала сайту charter97.org абвяржэнне гэтай інфармацыі.

«Самы дарагі двухпакаёвы нумар «Люкс» з кухняй у нас каштуе Br600 000 у суткі на дваіх. Нескладана падлічыць, што два тыдні абыйдуцца ў Br8 400,000 за дваіх, а з чалавека - Br4 200 000. Усе кошты ў нас паказаныя на сайце і даўно не мяняліся. Калі ўжо на тое пайшло, то ў нас адпачынак на два тыдні каштуе ад Br1 400 000 за два тыдні з чалавека. Напрыклад, домік рыбака для кампаніі з 8 чалавек. За два тыдні - 125 еўра. Вось кошт адпачынку ў Беларусі.

Чатырохмясцовы нумар на 2 тыдні абыйдзецца ў Br1 680 000 (150 еўра) з чалавека. Трохмясцовый - Br2 240 000 з чалавека (198 еўра) за 2 тыдні», - напісала спецыяліст турбазы.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках