5 траўня 2024, Нядзеля, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся дапусціць праваабаронцаў на працэс па «Belarus Press Photo»

3
Суд адмовіўся дапусціць праваабаронцаў на працэс па «Belarus Press Photo»

Суддзя адхіліў хадайніцтва аб допуску да працэсу Гары Паганяйлы і Андрэя Бастунца.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла фатограф Юлія Дарашкевіч.

«Суддзя адхіліў хадайніцтва аб далучэнні да справы 40 альбомаў «Belarus Press Photo», а таксама аб удзеле ў працэсе праваабаронцы Гары Паганяйлы і намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэя Бастунца», - адзначыла фатограф.

Яна падкрэсліла, што суд ужо не праходзіць у закрытым рэжыме.

«Мы адстаялі права, каб працэс быў адкрытым. Зараз у пасяджэнні абвешчаны перапынак да 14:00, і пасля яго змогуць увайсці ўсе жадаючыя. Мне цяжка на дадзены момант рабіць якія-небудзь высновы, так як працэс толькі пачаўся. Фактычна ідзе разгляд хадайніцтваў, і я думаю, што самае цікавае будзе пасля абеду. Прагназаваць станоўчы вынік і наогул што-небудзь ва ўмовах нашай судовай сістэмы вельмі цяжка», - падсумавала Юлія Дарашкевіч.

Нагадаем, сёння Ашмянскі раённы суд разглядае справу па альбоме «Belarus Press Photo», матэрыялы якога былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках