17 траўня 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскія прадпрымальнікі рыхтуюць забастоўку

15
Барысаўскія прадпрымальнікі рыхтуюць забастоўку

Іпэшнікі не згодныя з тым, што на мясцовым рынку ў 2 разы паднімаюць арэндную плату.

«У мяне павільён 27,8 квадратных метраў абыходзіцца прыблізна ў 1 мільён 300 тысяч рублёў. А хочуць, каб з траўня было 2 мільёна 700 тысяч», - сказаў «Еўрарадыё» адзін з прадпрымальнікаў.

300 прадпрымальнікаў рынку ў Барысаве ў сераду выйшлі на працу на 1,5 гадзіны пазней і пагражаюць абвясціць забастоўку на цэлы дзень. Адміністрацыя РайПО хоча падняць арэнду на 102%.

Раніцай 17 красавіка прайшоў сход, дзе прысутнічаў дырэктар рынку. Але кіраўніка РайПО на ім не было - з'ехаў у камандзіроўку. Таму праз дырэктара рынка яго запрасілі на наступны сход праз тыдзень.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках