13 траўня 2024, панядзелак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Альбомы «Belarus Press Photo» маглі спаліць яшчэ да суда

11
Андрэй Бастунец: Альбомы «Belarus Press Photo» маглі спаліць яшчэ да суда

Тэрмін «экстрэмізм» у беларускім заканадаўстве вызначаны настолькі шырока, што фактычна выключае магчымасць выказвання меркавання для беларускіх грамадзян.

Так намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец пракаментаваў сайту charter97.org прызнанне судом Ашмянскага раёна фотаальбома «Belarus Press Photo – 2011» экстрэмісцкім.

«Зразумець логіку гэтага судовага працэсу вельмі складана. Таму што быццам бы менавіта цяпер вызначаюцца спробы наладзіць стасункі з еўрапейскімі структурамі, і ў гэты ж момант робяцца захады, якія рэзка супярэчаць еўрапейскім традыцыям і, уласна, з Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі дамовамі. Таму, чаму гэты працэс паўстаў, мне вельмі складана сказаць», - падкрэсліў журналіст.

Ён адзначыў, што адна з версій, агучаная ў працэсе, заключалася ў тым, што канфіскаваныя альбомы былі знішчаныя, і трэба было гэтую справу падаць законным чынам.

«Я не ведаю, наколькі гэтая версія мае права на існаванне, але, тым не менш, у судзе ўсе канфіскаваныя альбомы пададзеныя не былі. Што тычыцца сутнасці пастановы, то, па-першае, яна яшчэ не ўвайшла ў законную сілу, і ў зацікаўленых асоб ёсць магчымасць абскарджання. Па-другое, яго вельмі цяжка каментаваць менавіта з прававога пункту гледжання.

Для мяне ключавым тут з'яўляецца тое, што разгляд тэрміна «экстрэмізм» праведзены настолькі шырока, што фактычна выключае магчымасць выказвання меркавання для беларускіх грамадзян. І як заўважылі экспэрты АБСЕ, калі закон толькі прымаўся, вызначэнне тэрміна «экстрэмізм», які займае старонку тэксту, раўназначна вызначэнню межаў свабоды выказвання ў краіне. Між іншым, менавіта свабода выказвання меркавання, якая зафіксавана ў артыкулах 33, 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, павінна быць нарожным каменем у такіх працэсах», - упэўнены Андрэй Бастунец.

Я мяркую, што ўсё ўплывае на ўсё, у тым ліку і на стасункі з Захадам. Мяне хутчэй цікавіць, чаму гэты працэс, які не ўпісваецца ні ў якія цывілізаваныя стасункі, узнік менавіта ў сённяшні момант, калі, здавалася б, ідзе вектар на нармалізацыю з Еўропай.

Нагадаем, сёння Ашмянскі раённы суд фотаальбом Belarus Press Photo - 2011 экстрэмісцкім. Фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч і Вадзім Заміроўскі, якія праходзілі ў справе ў якасці «зацікаўленых асобаў», павінны выплаціць па 217,5 тысячы рублёў за судовыя выдаткі.

41 фотаальбом з фатаграфіямі леташняга конкурсу Belarus Press Photo канфіскавалі на мытні «Каменны лог» 12 лістапада 2012.

Belarus Press Photo - гэта першы адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў чацвёрты раз.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках