17 траўня 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патупчык прызначаны міністрам энергетыкі

95
Патупчык прызначаны міністрам энергетыкі

(абноўлена - 15:20) Звольненаму са скандалам міністру энергетыкі знайшлі замену.

Новым кіраўніком ведамства стаў Уладзімір Патупчык. Адпаведнае рашэнне Лукашэнка прыняў 22 красавіка. Таксама кіраўнік даў згоду на прызначэнне Яўгена Воранава генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга».

Уладзімір Патупчык нарадзіўся ў 1958 годзе ў Светлагорску. У 1980 годзе скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, у 2002 годзе - Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расейскай Федэрацыі.

Працаваў у Светлагорскім, Мазырскім і Гомельскім гарвыканкамах.

У 2004 годзе прызначаны памочнікам Лукашэнкі - галоўным інспектарам па Менску. З 5 траўня 2006 года - міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі. У 2007 годзе Патупчык, кіруючы асабістым аўто «Аўдзі-100», збіў на вуліцы Прытыцкага ў Мінску чалавека. Пацярпелага даставілі ў больніцу, дзе той хутка памёр. Праводзілася расследаванне, але віны Патупчыка ў тым эпізодзе не знайшлі. 4 чэрвеня 2009 года прызначыў Уладзіміра Патупчыка намеснікам прэм'ер-міністра, вызваліўшы яго ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны.

Папярэднік Патупчыка на пасадзе міністра энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц быў са скандалам вызвалены ад пасады 18 красавіка з фармулёўкай «за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной». Таксама былі звольненыя першы намеснік міністра Эдуард Таўпянец і гендырэктар «Белэнерга» Аляксей Шырма.

За два дні да гэтага, 16 красавіка, беларускі кіраўнік выступіў з жорсткімі абвінавачваннямі ў адрас Мінэнерга.

Лукашэнка раскрытыкаваў працу энергетыкаў, адзначыўшы, што яны стварылі ўласную дзяржаву ў дзяржаве, нейкую сваю незалежную арганізацыю «з элементамі мафіі і банды».

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках