14 траўня 2024, aўторак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія ўлады зрываюць прэс-канферэнцыю Барыса Нямцова

19
Менскія ўлады зрываюць прэс-канферэнцыю Барыса Нямцова

Гасцініцы Менска адмовілі Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў арэндзе залаў для правядзення прэс-канферэнцыі з удзелам Барыса Нямцова.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька.

«На 24 красавіка запланаванае падпісанне дамовы пра супрацоўніцтва паміж АГП і Рэспубліканскай партыяй Расеі - Партыяй народнай свабоды (РПР-ПАРНАС). Для гэтага кіраўніцтва ПАРНАС накіроўвае ў Менск аднаго з сустаршыняў партыі Барыса Нямцова. Акрамя гэтага мы хацелі арганізаваць шырокую сустрэчу на тэму беларуска-расейскіх адносін», - адзначыў палітык.

Ён падкрэсліў, што для арганізацыі мерапрыемства АГП звярнулася ў шэраг сталічных гатэляў, сярод якіх «Вікторыя», «Еўропа», «Crown Plasa».

«На вялікі жаль, нам паўсюль адмовілі. Афіцыйнай фармулёўкай было адсутнасць свабодных памяшканняў, але нефармальна нам далі зразумець, што перад тым, як даць адказ, супрацоўнікі гасцініц раіліся з вышэйстаячым начальствам. Тым не менш, сустрэча адбудзецца, мы падпішам пагадненне і правядзем прэс-канферэнцыю у 11:00 на офісе АГП, а ў 15:30 на сядзібе партыі БНФ адбудзецца шырокае абмеркаванне», - упэўнены старшыня АГП.

Ён дадаў, што Барыс Нямцоў лічыўся персонай нон-грата, і ў яго была забарона на ўезд у Беларусь.

«Цяпер тэрмін забароны мінуў, і не існуе юрыдычных падстаў для таго, каб не пускаць яго ў Беларусь. Мы самі ведаем спецыфіку нашай дзяржавы, і можа здарыцца ўсялякае. Ва ўсякім выпадку, у Нямцова ёсць жаданне прыехаць, і ён плануе тут быць. Мабыць, што асабіста ў Лукашэнкі існуе алергія на асобу расейскага палітыка. Інакш цяжка чымсьці растлумачыць той штамп, які забараняў Нямцову ўезд у Беларусь на працягу пяці гадоў», - падсумаваў Анатоль Лябедзька.

Барыс Нямцоў неаднаразова выступаў з крытыкай лукашэнкаўскага рэжыму. Нядаўна расейскі палітык далучыўся да кампаніі па вызваленні беларускіх палітвязняў «Свабода х 2».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках