7 траўня 2024, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Для Лукашэнкі Еўропа - толькі рычаг шантажу Расеі

5
Павел Севярынец: Для Лукашэнкі Еўропа - толькі рычаг шантажу Расеі

Беларускі кіраўнік не пойдзе на крокі па нармалізацыі адносінаў з Еўразвязам.

Пра гэта заявіў палітвязень Павал Севярынец, каментуючы сайту charter97.org абмеркаванне міністрамі замежных спраў ЕЗ адносінаў з Беларуссю.

«На мой погляд, рэжым Лукашэнкі не пойдзе на крокі па нармалізацыі адносінаў з Еўразвязам. Магчыма, вызваляць некаторых палітвязняў, а калі моцна прыцісне эканамічная сітуацыя, то і ўсіх. Можна сказаць, што ў Еўропу, насуперак волі сённяшняга рэжыму, «паўзе» сам беларускі народ. Хтосьці часцей бывае за мяжой, хтосьці ўводзіць еўрапейскія стандарты на вытворчасці, хтосьці прымае еўрапейскія каштоўнасці, але сама ўлада гэтаму пярэчыць. Для яе Еўропа - гэта толькі рычаг шантажу Расеі. На еўрапейскі вектар націскаюць, калі трэба выбіць чарговыя датацыі, а імкненняў інтэгравацца ў еўрапейскую супольнасць у Лукашэнкі няма», - лічыць палітычны вязень.

Ён дадаў, што некаторыя чыноўнікі гэтага б і хацелі, але беларускі кіраўнік і Масква гэтага не дапусцяць.

«Што датычыцца прадстаўніцтва беларускага боку на лістападаўскім саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні, то для дэмакратычнай Беларусі гэта, безумоўна, былі б вароты на Захад. Прадстаўнік дэмакратычных колаў на такога роду форумах павінен быць як штык. Але і ад рэжыму Лукашэнкі ў Вільню паедзе нейкі назіральнік. Магчыма, гэта будзе Макей, і для таго, каб ён туды паехаў, вызваляць каго-небудзь з палітвязняў. Не выключана, што вызваленне трох палітвязняў, у якіх хутка заканчваецца тэрмін зняволення: у жніўні ў Дашкевіча, у верасні ў Францкевіча, у кастрычніку ў мяне, пададуць, як крок насустрач, дзеля ўдзелу ў саміце УП. Я ўпэўнены, што Макей прывязе адтуль толькі набор страшылак для Масквы, маўляў, калі не дасце чарговы крэдыт, то будзе сябраваць з Захадам», - падсумаваў Павел Севярынец.

Нагадаем, міністры замежных спраў краін-членаў Еўрапейскага звяза на ўчорашнім пасяджэнні абмяркоўвалі адносіны з Беларуссю.

Кіраўнікі МЗС ЕЗ ацанілі рашэнне аднавіць прадстаўніцтва Швецыі ў Менску і выказалі надзею на тое, што з набліжэннем віленскага саміту «Усходняга партнёрства» з'явяцца і іншыя прыкметы нармалізацыі адносін з ЕЗ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках