28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч - чыноўнікам: Заяву на стол і шукайце іншую працу

71
Мясніковіч - чыноўнікам: Заяву на стол і шукайце іншую працу

Кіраўнік урада прыгразіў чыноўнікам звальненнем за правалы ў працы.

На пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 23 красавіка былі разгледжаныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першым квартале 2013 года.

Як паведамляе прэс-служба Саўміна, прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на недахопы ў метадах працы міністраў, калегій міністэрстваў.

«Усё зводзіцца да нейкіх дробных пытанняў, тых, якія, безумоўна, патрабуюць вырашэння, але яны могуць вырашацца нават на ўзроўні прадпрыемстваў, - адзначыў ён. - Стратэгічнага падыходу, на жаль, у першым квартале не прадэманстравалі, на што 1 сакавіка справядліва звяртаў увагу і крытыкаваў урад Лукашэнка».

Шэраг аблвыканкамаў, міністэрстваў, канцэрнаў не выконваюць планавыя паказчыкі на 2013 год.

«Асабліва гэта тычыцца экспарту, росту складскіх запасаў і дэбіторскай запазычанасці», - працягнуў Мясніковіч.

Мясніковіч таксама звярнуў увагу на рост знешняй дэбіторскай запазычанасці. Слаба працуюць над рашэннем гэтай праблемы Мінпрам, Мінэнерга, «Белнафтахім».

«Да 15 траўня трэба разгледзець кожнае міністэрства і вінаватых у неабгрунтаваным росце запазычанасці прыцягнуць да адказнасці, - запатрабаваў ён. - Сёння дастаткова фінансавых інструментаў, каб кіраваць дэбіторскай запазычанасцю, таму аб'ектыўныя прычыны фактычна адсутнічаюць».

У цэлым характарызуючы сітуацыю ў эканоміцы, Мясніковіч заклікаў кіраўнікоў дзяржорганаў мабілізаваць намаганні для выканання пастаўленых на 2013 год задач.

«Калі цяпер не паправіць становішча спраў, не трэба чакаць і канца года, калі будзе дадзена ацэнка ўраду і аблвыканкамам кіраўніком дзяржавы, - адзначыў ён. - Таму калі ў нейкага міністра ці намесніка старшыні аблвыканкама, які курыруе адпаведны ўчастак, не атрымліваецца, будзьце мужыкамі - заяву на стол і шукайце іншую працу».

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках