27 красавiка 2024, Субота, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмаўляецца расследаваць катаванні ў Маладзечанскім РАУС

9
Суд адмаўляецца расследаваць катаванні ў Маладзечанскім РАУС

Больш за два гады цягнецца разбіральніцтва з нагоды прымянення фізічнай сілы маладзечанскімі міліцыянтамі ў дачыненні да маладой маці Алесі Садоўскай.

У навагоднюю ноч жанчына знаходзілася ў начным клубе «Нео», дзе пазней не магла знайсці свой мабільны тэлефон. Яна папрасіла адміністрацыю выклікаць міліцыю, аднак усё скончылася тым, што жанчыну павезлі ў аддзяленне, там да яе ўжывалі фізічную сілу і пасля яшчэ вынеслі абвінавачванне ў адміністрацыйным правапарушэнні, піша сайт ПЦ "Вясна".

Жанчына прайшла ўсе судовыя інстанцыі - ад раённага да Вярхоўнага суда. Звярталася ва ўсе праваахоўныя органы - раённыя, абласныя, рэспубліканскія. Аднак прадстаўнікі ўлады ўпарта ігнаруюць заявы і аргументы Алесі Садоўскай. Напрыклад, пракуратура Менскай вобласці чатыры разы адмяняла праверку па факце збіцця жанчыны.

У сетцы нават з'явілася відэа з Маладзечанскага РАУС, дзе бачна, як міліцыянты перавышаюць свае паўнамоцтвы.

«Праваахоўныя органы не хочуць прызнаваць відавочнае, што з боку міліцыі сапраўды былі сур'ёзныя парушэнні. У такім выпадку павінна быць распачатая крымінальная справа. І тады ўзнікае пытанне пра прафесіяналізм нашых органаў, - кажа Алеся Садоўская. - Але я ўсё роўна буду адстойваць свае правы і настойваць, каб было праведзена належнае расследаванне па факце майго збіцця ў Маладзечанскім РАУС».

На мінулым тыдні жанчына падала скаргу ў Галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Гэта не адзінкавы выпадак, калі грамадзяне звяртаюцца са скаргамі адносна збіцця з боку міліцыі. У Лідзе і Менску цяпер праводзіцца праверка адносна неправамерных дзеянняў міліцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках