28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць грамадзян Беларусі вывезуць з Сірыі на самалёце МНС Расеі

19
Шэсць грамадзян Беларусі вывезуць з Сірыі на самалёце МНС Расеі

Самалётам МНС Расеі ляцяць 104 чалавекі, якія пажадалі пакінуць Сірыю.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміла афіцыйная прадстаўніца МНС Расеі Ірына Расіус.

«На борце Іл-62, які выляцеў з Латакіі, знаходзяцца 104 чалавекі - 76 расейцаў, 21 грамадзянін Украіны, шэсць грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Узбекістана», - удакладніла прадстаўніца МНС. Сярод якіх пакінулі Сірыю - 45 дзяцей, 37 жанчын і 22 мужчыны.

Яшчэ раней сёння два самалёта МНС РФ Іл-62 і Іл-76 даставілі для насельніцтва Сірыі, дзе ўжо не першы год доўжыцца ўзброены канфлікт, блізу 26 тон гуманітарнай дапамогі. У асноўным гэта прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці і медыцынскае абсталяванне, сабраныя Імператарскім праваслаўным палесцінскім грамадствам.

Чакаецца, што Іл-62 зробіць пасадку ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава апоўначы.

У гэтым годзе Сірыю некалькімі спецрэйсам МНС пакінулі 279 расейцаў і грамадзян краін СНД.

Грамадзянская вайна ў Сірыі доўжыцца ўжо амаль два гады. За час бітваў паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі, якія дамагаюцца змены рэжыму, загінулі больш за 70 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках