2 траўня 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ашмянах знайшлі цела студэнта, які замёрз яшчэ ў студзені

7
У Ашмянах знайшлі цела студэнта, які замёрз яшчэ ў студзені

Недалёка ад вёскі Гароднікі Кальчунскага сельсавета вечарам 19 красавіка каля лесу знойдзены труп 20-гадовага жыхара вёскі Луды Граўжышкоўскага сельсавета.

Хлопец вучыўся ў Ашмянскім дзяржаўным прафесійным аграрна-тэхнічным каледжы. 9 студзеня ён прапаў, піша сайт kraj.by.

Пракурор Ашмянскага раёна Андрэй Клышевіч распавёў, што цела зніклага навучэнца каледжа, які знаходзіўся ў вышуку, 19 красавіка каля Гароднікаў знайшоў мясцовы жыхар. Мужчына гуляў з сабакам.

Пра згубу хлопца 10 студзеня ў міліцыю заявіла яго маці. Згодна з яе заявай, сын 9 студзеня пасля заняткаў у каледжы сеў у Ашмянах на аўтобус. Прыехаў у Граўжышкі, але да дома ў Лудах так і не дайшоў.

Па факце знікнення без вестак чалавека 21 студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа.

Андрэй Клышевіч распавёў, што па папярэднім заключэнні дзяржаўнага судовага медыцынскага эксперта, бачных пашкоджанняў на целе памерлага не выяўлена.

Можна меркаваць, што смерць наступіла ад пераахаладжэння.

Па факце здарэння праверку праводзіць Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках