28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняга прафсаюзнага актывіста на «Граніце» звальняюць

19
Апошняга прафсаюзнага актывіста на «Граніце» звальняюць

Адміністрацыя «Граніту» мае намер пазбавіцца ад апошняга актывіста незалежнага прафсаюзу Леаніда Дубаносава.

Ад звальнення экскаватаршчыка ратуе пакуль толькі той факт, што ён знаходзіцца ў чарговым адпачынку.

Гэтую інфармацыю charter97.org пацвердзіў кіраўнік ячэйкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на размешчаным у Мікашэвічах РУВП «Граніт» Алег Стахаевіч.

«Сапраўды, Дубаносава шукаюць прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства і спрабуюць дамагчыся, каб ён прыбыў у аддзел кадраў, дзе яму напэўна паведамяць аб скасаванні працоўнага кантракту, - паведаміў Стахаевіч. - Але Леанід зараз у адпачынку, да таго ж знаходзіцца на бальнічным. Таму пытанне аб яго звальненні адкладаецца да канца красавіка».

Якая прычына будзе афіцыйна аб'яўленая падставай для звальнення пакуль невядома, але раней ад Леаніда Дубаносава (на фота) ўжо патрабавалі, каб ён адмовіўся ад выплаты членскіх узносаў у незалежны прафсаюз праз бухгалтэрыю «Граніту», у іншым выпадку паабяцаўшы знайсці падставы для скасавання працоўнага кантракту. Характэрна, што Дубаносаў працуе на прадпрыемстве ў Мікашэвічах ужо больш за дзесяць гадоў і ніколі не меў заўваг з боку кіраўніцтва, а ў апошні час прэтэнзіі сталі з'яўляцца амаль кожны дзень. Леанід наўпрост звязвае гэта са сваім удзелам у мясцовай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза.

Як распавёў Алег Стахаевіч, кіроўца экскаватара Дубаносаў застаецца апошнім з актывістаў прафсаюзнай арганізацыі, хто яшчэ працягвае працаваць непасрэдна на РУВП «Граніт». Па словах Стахаевіча, з моманту стварэння новай ячэйкі з прадпрыемства былі звольненыя самыя актыўныя сябры незалежнага прафсаюза - сам Стахаевіч, Мікалай Карышаў і яго жонка Маргарыта, Генадзь Паўлоўскі, Віталь Пашэчка, Людміла Літвінка, а з 1 красавіка такая ж доля спасцігла і яе мужа Анатоля, які выконваў функцыі сакратара-скарбніка.

Нагадаем, што ў канцы 2011 года 600 работнікаў «Граніту» заявілі аб выхадзе з дзеючай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі пра намер стварыць альтэрнатыўную першасную структуру БНП, якая рэальна змагалася б за іх правы. Аднак зарэгістраваць незалежны прафсаюз не атрымоўваецца, бо для гэтага яму трэба атрымаць юрыдычны адрас, але адміністрацыя прадпрыемства адмаўляе ў прадастаўленні памяшкання і працягвае ціск на прыхільнікаў новай арганізацыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках