3 траўня 2024, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ абвінаваціла прэзідэнта КХЛ у «немужчынскіх паводзінах»

95
БТ абвінаваціла прэзідэнта КХЛ у «немужчынскіх паводзінах»

У эфіры праграмы «Панорама» выйшаў сюжэт пра дыскваліфікацыю каманды Лукашэнкі на ветэранскім турніры ў Сочы.

«Відавочна, што завадатарам гэтага разбору з'яўляецца Аляксандр Мядзведзеў. Уплывовы бізнесмен і чыноўнік, але на хакейнай пляцоўцы вядомы як скандаліст, які ўжо праславіўся падобным паводзінамі на Калядным турніры ў Менску. Вось такім немужчынскім спосабам ён вырашае свае праблемы», - заявілі аўтары сюжэту ў праграме «Панорама» на канале «Беларусь 1».

Нагадаем, 9 траўня стала вядома, што ў паўфінальнай гульні II Усерасейскага фестывалю па хакеі сярод аматарскіх каманд хакеістам асабістай каманды Лукашэнкі прысудзілі тэхнічнае паражэнне за фальсіфікацыі, а 8 гульцоў былі дыскваліфікаваныя. Беларусы павінны былі згуляць 7 траўня з «Неўскім легіёнам».

Удзел каманды Лукашэнкі абумоўлены значнай колькасцю выключэнняў: адмыслова для сыноў дыктатара, якія маладзей патрабаванага ўзросту, у рэгламенце пазначана, што «склад каманды «Беларусь», уключанай у Фестываль у дывізіён «WORLD CUP 40+» па асабістым запрашэнні кіраўніцтва РФ, узгадняецца і сцвярджаецца Праўленнем Начной Лігі». Да таго ж, па незразумелых прычынах, вага і рост членаў сям'і Лукашэнкі (дадзеныя ўсіх удзельнікаў турніру публікуюцца на сайце) былі засакрэчаныя.

Аляксандр Мядзведзеў - намеснік старшыні праўлення ААТ «Газпрам», генеральны дырэктар ТАА «Газпрам экспарт» (даччыная структура ААТ «Газпрам», праз якую ажыццяўляецца экспарт прыроднага газу), з 2008 года - прэзідэнт Кантынентальнай хакейнай лігі.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках