18 траўня 2024, Субота, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа «Экамедсервіса»: двум прад'яўленае абвінавачванне

37
Справа «Экамедсервіса»: двум прад'яўленае абвінавачванне

Двум супрацоўнікам медцэнтра прад'яўленае абвінавачванне, яшчэ двое вызваленыя пад абавязацельства аб яўцы.

Як паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў, дырэктару «Экамедсервіса» прад'яўленае абвінавачванне ў службовай халатнасці, якая прывяла да смерці чалавека па неасцярожнасці.

«Урачу-анестэзіёлагу «Экамедсервіса» таксама прад'яўленае абвінавачванне ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека», - паведаміў Герасімаў.

Паводле яго слоў мера стрымання абодвум не змененая - яны знаходзяцца пад вартай.

Галоўны інжынер «Экамедсервіса» адпушчаны з ІЧУ пад абавязацельства аб яўцы, паведаміў Герасімаў. Пры гэтым ён удакладніў, што дадзеная асоба падазраецца ў службовай халатнасці, якая прывяла да смерці чалавека па неасцярожнасці.

Таксама сёння вызваленая з-пад варты пад абавязацельства аб яўцы медыцынская сястра, якая асіставала анестэзіёлагу, яна застаецца ў статусе падазраванай паведаміў прадстаўнік УСК па Менску.

Герасімаў удакладніў, што таксама ў статусе падазраваных застаюцца хірург «Экамедсервіса», які рабіў аперацыю памерлай пацыентцы і медыцынская сястра, якая асіставала хірургу, яны былі адпушчаныя з-пад варты на мінулым тыдні.

Нагадаем, у рамках расследавання крымінальнай справы па факце смерці пацыенткі «Экамедсервіса» Юліі Кубаравай былі затрыманыя шэсць чалавек. Адна з затрыманых - дырэктар медыцынскага цэнтра Галіна Валжанкіна, астатнія - аперацыйная брыгада, якая праводзіла рынапластіку 23-гадовай жыхарцы Гродна: хірург, урач-анестэзіёлаг і дзве медсястры, а таксама галоўны інжынер медцэнтра.

Пасля таго, як Лукашэнка запатрабаваў «самых жорсткіх» мер у дачыненні да медработнікаў і адміністрацыі цэнтра, 3 траўня было прынятае рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 162 КК Беларусі па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

Як мяркуецца, прычынай смерці 23-гадовай Юліі Кубаравай пасля пластычнай аперацыі стала няспраўнасць абсталявання.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, які ўжываўся пры аперацыі, непасрэдна пасля аперацыі быў адрамантаваны.

Як паведамлялася, пасля пластычнай аперацыі карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры 27 сакавіка 23-гадовая Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні, не прыходзячы ў прытомнасць, пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Па словах сваякоў дзяўчыны, аперацыя замест пакладзеных паўтары-дзве гадзіны доўжылася амаль тры. Хірург пасля ўмяшання з'ехаў адразу, анестэзіёлаг зазірнуў да дзяўчыны ў палату, патлумачыўшы, што будзіць яе не трэба - прачнецца сама. І таксама пакінуў устрывожаных бацькоў пацыенткі.

Ноччу медсястра цэнтра, не бачачы паляпшэння яе стану, выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-й гарадской клінічнай бальніцы Менска, дзе яна знаходзілася ў коме чатыры тыдні.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках