13 траўня 2024, панядзелак, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеісты саступілі данійцам 2:3

61
Беларускія хакеісты саступілі данійцам 2:3

Нацыянальная зборная Беларусі саступіла камандзе Даніі ў чарговым матчы чэмпіянату свету ў хакеі.

Шанец выйсці ў плэй-оф падапечныя Андрэя Скабелкі страцілі яшчэ раней, піша «Інтэрфакс».

Абедзве шайбы беларусы закінулі ў другім перыядзе, калі лік быў 0:3. Аўтарамі шайбаў сталі Канстанцін Кальцоў і Раман Грабарэнка. У данійцаў шайбы закідвалі Філіп Ларсан, Ніклас Енсэн і Мортэн Грын. Прычым, трэцяя шайба, якая стала пераможнай, была закінутая данійцамі, калі беларусы мелі колькасную перавагу.

Раней беларусы саступілі нарвежцам, шведам, чэхам і канадцам.

Адзіная каманда, якую нашыя хакеісты патрапілі падолець на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Швецыі і Фінляндыі - зборная Славеніі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках