27 красавiка 2024, Субота, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таронта» з Грабоўскім не патрапіў ў другі раўнд Кубка Стэнлі

2
«Таронта» з Грабоўскім не патрапіў ў другі раўнд Кубка Стэнлі

Хакеісты «Таронта» ўпусцілі перамогу над «Бостанам» у апошнія хвіліны матчу.

Выйграваючы ў трэцім перыядзе з лікам 4:1, «Кляновае лісце» страцілі перавагу ў тры шайбы і прайгралі вырашальны сёмы матч першага раўнда Кубка Стэнлі, прапусціўшы суперніка ў наступную стадыю. Каманда Міхаіла Грабоўскага прайграла з лікам 5:4, піша БелТА.

Такім чынам, «Таронта» не ўдалося паўтарыць свой поспех 71-гадовай даўніны. За ўсю гісторыю выступлення каманды ў розыгрышах Кубкаў Стэнлі каманда толькі аднойчы з дзевяці выпадкаў змагла выйграць серыю плэй-оф, саступаючы па яе ходу з лікам 1:3. Гэта здарылася ў далёкім 1942 годзе. Прычым тады ў фінале Кубка Стэнлі «Кляновае лісце» прайгравалі «Дэтройту» нават з лікам 0:3, але здолелі атрымаць чатыры перамогі запар і заваявалі трафей.

Беларускі форвард «Таронта» Міхаіл Грабоўскі большую частку сёмага матчу з «Бостанам» правёў у другім звяне разам з расейцам Мікалаем Кулеміным і канадцам Кларкам Макартурам. Грабоўскі правёў на пляцоўцы 20 хвілін 30 секунд (27 змену) і зрабіў галявы пас пры другім узяцці брамы суперніка. Беларус таксама выканаў 1 кідок у створ брамы, 1 - міма, ужыў 3 сілавыя прыёмы, зрабіў 1 страту, 1 перахоп, выйграў 3 з 12 укідванняў і завяршыў паядынак з паказчыкам карыснасці «3».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках