27 красавiка 2024, Субота, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва АЭС у Астраўцы пачнецца летам

37
Будаўніцтва АЭС у Астраўцы пачнецца летам

Беларусь завяршае падрыхтоўчы этап будаўніцтва АЭС у Астраўцы і ў чэрвені-ліпені бягучага года прыступае непасрэдна да ўзвядзення станцыі.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, перадае БелТА.

«Мы зараз заканчваем падрыхтоўчы этап будаўніцтва і ў бліжэйшы час пасля рашэння некаторых працэдурных пытанняў, звязаных з выдачай ліцэнзіі рэгулюючага органа, з экспертызай архітэктурнага праекта, каштарысу расходаў і прыняцця адпаведнага ўказа, прыступім уласна да будаўніцтва самой атамнай станцыі. Па нашых разліках, гэта павінна адбыцца ў чэрвені-ліпені гэтага года», - заявіў міністр.

Ён падкрэсліў, што абраны праект Беларускай АЭС адносіцца да новага пакалення «3+». «Гэта самае сучаснае, што ёсць на сённяшні дзень у атамнай энергетыцы», - сказаў Патупчык.

Па словах міністра, Беларусі цікавы вопыт Арменіі ў пытаннях эксплуатацыі атамнай станцыі. «Гэта унікальны вопыт, які беларускі бок гатовы вывучаць. Нам таксама важна вывучыць вопыт працы ў пытаннях падрыхтоўкі кадраў. Акрамя гэтага, цікавыя падыходы, назапашаныя армянскімі калегамі ў сферы ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, такімі як МАГАТЭ», - адзначыў ён.

У сваю чаргу цікавасць армянскага боку можа заключацца ў вывучэнні беларускага вопыту пры будаўніцтве новай АЭС. Як і Беларусь, Арменія і далей плануе развіваць атамную энергетыку.

Супраць будаўніцтва АЭС выступаюць экалагічныя арганізацыі як у нашай краіне, так і за мяжой. Таксама сваю заклапочанасць яе ўзвядзеннем выказала Літва.

Раней у Мінпрыроды Беларусі тлумачылі, што літоўскі бок, у прыватнасці, цікавяць пытанні, звязаныя з абгрунтаваннем выбару Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва беларускай АЭС, а таксама магчымае радыяцыйнае ўздзеянне на тэрыторыю Літвы і яе насельніцтва.

Вільня можа забараніць дастаўку грузаў для АЭС з порта ў Клайпедзе.

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тыс. МВт, яна будзе пабудаваная на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў 2018 годзе. За аснову праекта АЭС у Астраўцы прыняты праект Санкт-Пецярбургскага інстытута «Атамэнергапраект» «АЭС-2006», па якім у цяперашні час у РФ будуюцца Ленінградская АЭС-2 і Балтыйская АЭС.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках