3 траўня 2024, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуліганы пакусалі і збілі школьніка ў метро (Відэа)

38

Кампанія хуліганаў напала на школьніка на станцыі метро «Плошча Перамогі» ў Менску.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама, вечарам 2 траўня хуліганы збілі 17-гадовага навучэнца адной з менскіх школ.

«Спусціўшыся ў падземны пераход на Плошчы Перамогі, школьнік звярнуў увагу на кампанію, якая паводзіла сябе даволі задзірліва. Убачыўшы маладога чалавека, адзін з кампаніі упаў на калені і ўкусіў хлопца за нагу. Той ад нечаканасці адштурхнуў незнаёмца і паспяшаўся прайсці ў метро. Але тут маладога чалавека нагнаў таварыш кусача і стаў наносіць ўдары. Хлопец паспрабаваў адысці ад крыўдзіцеля, але бузацёр працягнуў бойку», паведамляе прэс-служба ГУУС.

У момант бойкі нападнікі пачулі, як кантралёр выклікае міліцыю і ўцяклі.

Пацярпелы звярнуўся ў шпіталь, дзе яму была пастаўлены дыягназ - чэрапна-мазгавая траўма, удары і драпіны. З гэтай нагоды ўзбуджаная крымінальная справа за хуліганства.

Міліцыянты звяртаюцца да ўсіх, хто можа аказаць садзейнічанне ва ўстанаўленні асобы падазраванага ў хуліганскіх дзеяннях. Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 230-34-34, 8 (029) 143-56-98.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках