3 траўня 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Presse: Расейскія эліты ў паніцы

19
Die Presse: Расейскія эліты ў паніцы

З моманту перавыбрання Пуціна ў 2012 годзе рэформамі так і не заняліся.

«Калі трэба ацаніць стан эканомікі краіны, то варта паглядзець на ўмовы, у якіх знаходзіцца яе галоўны рухавік - прадпрымальнікі. У Расеі ні да адной сацыяльнай групы не ставяцца гэтак варожа, як да бізнесменаў, таму яны сталі рэдкія, і вядучую ролю сталі гуляць буйныя дзяржаўныя і алігархічныя канцэрны, якія не маюць канкурэнцыі. Паводле даследавання Global Entrepreneurship Monitor, прысвечанага развіццю прадпрымальніцтва ў свеце, ад 2012 года, у Расеі толькі 2,2% насельніцтва збіраюцца заводзіць уласную справу. Гэта самы нізкі адсотак сярод разгляданых краін і самы нізкі ўзровень у Расеі пачынаючы з 2006 года», - піша Эдуард Штайнер у каментары для Die Presse.

«Нават з улікам прадпрымальнікаў, якія ўжо развілі ўласную актыўнасць, пачаць новую справу збіраюцца ўсяго 3,8% чалавек (у іншых краінах БРІКС гэтая доля складае ў сярэднім 21%). Мінэканамразвіцця пярэчыць на гэтую статыстыку, што многія прадпрымальнікі сышлі ў ценявую эканоміку, але сітуацыя ад гэтага не лепш: у рэшце рэшт, нехта ж іх выцесніў туды ці нават загнаў у турму», - піша аўтар.

«Ні адна статыстыка не магла б навочней адказаць на пытанне Уладзіміра Пуціна аб магчымых унутраных прчынах спаду, які пагражае расейскай эканоміцы, акрамя глабальнага застою. Мінэканамразвіцця прагназуе ўсяго 2,4% росту, што, па словах былога міністра фінансаў Аляксея Кудрына, для дзяржавы БРІКС прыраўноўваецца да стагнацыі», - працягвае Штайнер.

«Эліты ў паніцы. На самай справе, на кон пастаўлена многае: калі эканамічнае развіццё застапарыцца, то не хопіць грошай на сацыяльныя льготы і да пратэсту сярэдняга класа, які патрабуе ўдзелу ў палітычным жыцці, дадасца сацыяльны пратэст ніжэйшых класаў», - піша ён.

«Практычна ўсе адказы на пытанні, знойдзеныя падчас ліхаманкавага пошуку прычын, паказваюць на структурныя праблемы нафтавай сістэмы, якая дасягнула сваіх межаў. Прычына таго, што крэдытныя стаўкі высокія, нягледзячы на нізкую інфляцыю, - высокая надбаўка за рызыку. Прычына масавай уцечкі капіталу - недахоп прававой бяспекі і, як з намёкам на злачыннасць сказаў кіраўнік Цэнтрабанка Сяргей Ігнацьеў, «добра арганізаваная група асоб». Селектыўнае прымяненне законаў і распаўсюджванне карупцыі прадпрымальнікі лічаць памылкамі дзяржавы. Дамінаванне дзяржавы ў эканоміцы, якое негатыўна ўплывае на канкурэнцыю, і недахоп добрай інфраструктуры - тым больш», - гаворыцца ў артыкуле.

Штайнер адзначае, што з моманту перавыбрання Пуціна ў 2012 годзе рэформамі так і не заняліся. «З аднаго боку, прычына ў тым, што леташнія ўказы Пуціна ў асноўным зводзіліся да павышэння бюджэтных выдаткаў. З іншага боку, кліка Пуціна была занятая барацьбой з апазіцыяй», - піша ён.

«Цяпер сітуацыя набліжаецца да экстранай. Міністр эканамразвіцця Белавусаў адводзіць краіне на неабходныя рэформы максімум тры-пяць гадоў. Паводле яго слоў, пазней перамены на сусветным энергетычным рынку могуць прывесці да падзення кошту на нафту на 20-30%. Тэндэнцыя можа апынуцца доўгачасовай, таму не дапаможа нават рэзервовы фонд. Таму, па яго словах, лепш было б укласці грошы ў аб'ёме 7,5% ВУП у год у рэформу сістэмы аховы здароўя, адукацыі, пенсійнай сістэмы і састарэлай інфраструктуры», - перадае Штайнер.

Аднак «новых рухавікоў эканамічнага росту на замену нафты пакуль не знойдзена», гаворыцца ў артыкуле. «Па словах Белавусава, для паскарэння эканамічнага росту патрабуецца павысіць прадукцыйнасць працы, у тым ліку ў далёкіх ад сыравіны галінах, а таксама падтрымаць дробнае і сярэдняе прадпрымальніцтва», - піша аўтар артыкула.

Дзеля апошняй мэты бізнес-амбудсмен Барыс Цітоў збіраецца прапанаваць ураду ў Дзень Прадпрымальніка вызваліць 110940 прадпрымальнікаў, якія адбываюць пакаранне, паведамляе аглядальнік.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках