3 траўня 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіадэбашыра Кабалава вывезуць з Беларусі ў спецвагоне

26
Авіадэбашыра Кабалава вывезуць з Беларусі ў спецвагоне

Расеец Сяргей Кабалаў, які ўчыніў дэбош на борце самалёта «Калавія», будзе дастаўлены ў РФ у спецыяльным вагоне, які прычэпяць да пасажырскага цягніка.

Пра гэта паведаміў РІА Новости ў сераду прадстаўнік рэспубліканскага МУС.

«Хутчэй за ўсё, у пятніцу Кабалаў будзе перададзены расейскім калегам», - распавёў суразмоўца агенцтва.

Ён удакладніў, што перадача затрыманага адбудзецца на памежнай станцыі Орша Віцебскай вобласці.

У студзені бортправаднік лайнера Цюменскай авіякампаніі «Кагалымавія» заявіў паліцыі, што п'яны пасажыр Сяргей Кабалаў, нецэнзурна лаючыся, ударыў яго падчас рэйса Масква - Хургада. Была ўзбуджаная справа аб збіцці, а затым - аб замаху на крадзеж паветранага судна. Пазней Кабалава затрымалі ў Беларусі.

Пра тое, што Кабалава вырашана выдаць расейскім праваахоўным органам, раней паведамляла Генпракуратура Беларусі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках