3 траўня 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ паведаміла аб «выкрыцці» яшчэ аднаго агента ЦРУ

32
ФСБ паведаміла аб «выкрыцці» яшчэ аднаго агента ЦРУ

У студзені з Расеі ўжо быў высланы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў, які нібыта працаваў пад прыкрыццём.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», пра гэта паведаміў тэлеканал «Расея-1» са спасылкай на ФСБ.

У ФСБ паведамілі, што супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў працаваў пад прыкрыццём трэцяга сакратара амбасады ЗША ў Маскве.

«Ён таксама спрабаваў вербаваць расейскага контрвыведніка. Тады гэта не было паведамлена СМІ», - распавялі ў ФСБ Расеі.

«Колькасць супрацоўнікаў ЦРУ, якія працуюць супраць нашай краіны, не скарацілася з заканчэннем «халоднай вайны». Больш за тое, рэзідэнтуры амерыканскай выведкі сталі функцыянаваць у краінах Садружнасці. Яны таксама настроеныя супраць нас», - сказаў супрацоўнік ФСБ.

Пры гэтым ён адзначыў, што затрыманы ў Маскве супрацоўнік ЦРУ Фогл Раян Крыстафэр пры спробе завербаваць супрацоўніка адной з расейскіх спецслужбаў выехаў з амбасады ЗША ў адным парыку, а на вярбоўку пайшоў у іншым, паведамляе ФСБ Расеі.

«Райн Фогл выйшаў з амбасады брунетам, а затрымалі яго бландзінам», - сказаў супрацоўнік ФСБ.

У сюжэце паведамлялася, што агенты ЦРУ карыстаюцца метадамі класічнага маскавання.

У Фогла былі канфіскаваныя атлас Масквы і компас. Паводле інструкцыі, агент ЦРУ не павінен браць на заданні электронныя прылады, праз якія яго можна адсачыць.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках