1 траўня 2024, Серада, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Халодны мір» стаў яшчэ халадней

24
«Халодны мір» стаў яшчэ халадней

Арышт меркаванага супрацоўніка ЦРУ ў Маскве паходзіць на анекдот.

Але ў рэальнасці дэманструе, наколькі абвастрыліся амерыкана-расейскія адносіны, мяркуе на старонках Foreign Policy журналістка Ганна Нямцова.

Расейскія інтэрнэт-карыстальнікі цешацца са шпіёнскага скандалу. Афіцыйная Масква, наадварот, абураецца. «Як мог нейкі амэрыканскі шпіён швэндацца па горадзе ў парыку, калі дырэктар ФБР едзе ў Маскву абмяркоўваць з ФСБ бостанскія тэракты?» - апісвае аўтар гэтую рэакцыю.

Дарадца Пуціна Юрый Ушакоў сказаў пра ўмацаванне супрацоўніцтва Расеі і ЗША: «Відавочна, што гэтыя сігналы, імпульсы зверху да выканаўчага ўзроўню амерыканскага боку не былі даведзеныя».

Нямцова каментуе: «У сённяшнім крамлёўскім лексіконе «імпульсы» - важнае слова. Кожны чыноўнік у любым кутку шырокай Расеі ўважліва сочыць за знакамі і сігналамі, якія разбягаюцца з засяроджання ўлады ў Маскве, і старанна калібруе сваю рэакцыю ў адказ».

Але што ж адбываецца на выканаўчым узроўні расейскага боку? - пытаецца Нямцова. Пуцін выказвае жаданне ўмацаваць супрацоўніцтва спецслужбаў. Але «паток антыамерыканскай рыторыкі не спадае», кажа маскоўскі эксперт Ігар Бунін.

Учора па тэлевізары паказалі дзве перадачы: пра арышт Фогла і пра тое, як «Вашынгтон фінансуе рэвалюцыю на вуліцах Расеі» (фармулёўка аўтара). Ідэя другой перадачы - у тым, што ЗША, зусім як Фогл, спрабуюць наймаць за грошы расейцаў, гатовых абслугоўваць інтарэсы ЗША.

Бунін падкрэсліў: «Пуцін мог бы адной пстрычкай пальца спыніць гэтую гучную антыамэрыканскую кампанію, але штука ў тым, што ён наогул сам яе ўхваляе».

Гэтыя трэнні ў бліжэйшы час не знікнуць, прагназуе Нямцова, нагадаўшы пра ўзмацненне націску на НКА.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках