1 траўня 2024, Серада, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Алекс Гальчанюк дапамог ЗША разграміць Расею - 8:3

123

(абноўлена - 16.06) Сёння зборная Расеі саступіла камандзе з ЗША ў чвэрцьфінале Чэмпіянату свету па хакеі з лікам 8:3.

Такім чынам, нягледзячы на надзеі, расейцам давядзецца вярнуцца дадому, паведамляе РБК.

Гульня прайшла ў фінскай сталіцы Хельсінкі. Пасля першага перыяду каманда Расеі саступіла амерыканцам з лікам 1:2. Каманда з-за акіяна пачала вельмі жвава, пастаянна жорстка прэсінгуючы расейцаў. У выніку на 12-й хвіліне вызначыўся Пол Шцясны, а на 13-й Ці Джэй Ошы. Аляксандр Світ здолеў адыграць адну шайбу на 16-й хвіліне.

Трэцюю шайбу ў браму Расеі закінуў Нэйт Томпсан.

Беларус Алекс Гальченюк, сын вядомага беларускага хакеіста Аляксандра Гальчанюка, давёў у другім перыядзе лік да разгромнага - 1:4. У трэцім перыядзе расейцы адыгралі дзве шайбы, але амерыканцы адказалі таксама двума - лік стаў 3:6. За 10 хвілін да канца трэцяга перыяду Дэвід Мос зноў зрабіў лік разгромным - 3:7. І пад канец Пол Шцясны забіў шайбу ў блізкі вугал расейскай брамы - лік стаў 3:8.

Нагадаем, у студзені Алекс Гальчанюк стаў чэмпіёнам свету па хакеі сярод моладзі ў складзе зборнай ЗША.

Алекс нарадзіўся ў 1994 годзе ў Мілуокі. За яго змагаліся і Расея, і ЗША. Беларуская федэрацыя, нягледзячы на тое, што хлопец лета праводзіць у Менску, ні разу, па ягоных словах, не звярнулася да яго з просьбай выступаць за айчынную каманду.

У інтэрв'ю «Прессболу» Алекс у мінулым годзе казаў:

«Мне ніхто не прапаноўваў гуляць за беларускую зборную. За ўвесь час я не размаўляў ні з адным з кіраўнікоў вашай федэрацыі. Прызнацца, такое стаўленне здзіўляе. Усе ведаюць, што праводжу летам у Менску па паўтара-два месяцы, але тым не менш ніхто не знайшоў час хоць бы выйсці на сувязь. Ну што ж, не трэба так не трэба. Тым жа расейцам я не адказаў адмовай, проста даў згоду амерыканцам. Ні з кім не раіўся - сам прымаў рашэнне гуляць за Беларусь... ой, за ЗША, вядома ж. Усё ж Амерыка - мая радзіма».

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках