Фазеля заклікалі «не гуляць з дыктатарам»
20- 17.05.2013, 15:55
Шведскія праваабаронцы запатрабавалі адмяніць чэмпіянат свету па хакеі ў Менску.
Як паведамляе сайт шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen, акцыя з патрабаваннем перанесці чэмпіянат свету па хакеі 2014 года з Беларусі ў іншую краіну прайшла 17 траўня ў Стакгольме.
Актывісты Östgruppen раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра кампанію Don't Play with the Dictator, якая накіраваная супраць правядзення хакейнага першынства свету ў Беларусі.
Нагадаем, у Стакгольме праходзіць кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея. На ім, магчыма, будзе ўзнятае пытанне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.
Падчас акцыі прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель і старшыня ФХРБ Яўген Ворсін адмовіліся ўзяць ўлёткі.