1 траўня 2024, Серада, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Хочам утрымаць Беларусь на еўрапейскім шляху

12
Лінас Лінкявічус: Хочам утрымаць Беларусь на еўрапейскім шляху

У Кракаве праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін «Усходняга партнёрства».

Еўрапейцы вельмі сур'ёзна настроеныя ў дачыненні да гэтай ініцыятывы ЕЗ. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, які знаходзіцца ў Кракаве на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Вышаградскай групы, Усходняга партнёрства, прадстаўнікоў ЕЗ і старшыні ў ЕЗ Ірландыі, піша ru.delfi.lt.

З ягоных слоў, еўрапейцы гатовыя рабіць усё магчымае ў дачыненні да краін гэтай ініцыятывы ў тым выпадку, калі яны выканаюць «хатняе заданне».

Пры ўсіх наяўных у Беларусі праблемах, як адзначае міністр, з гэтай краінай трэба далей размаўляць і спрабаваць утрымаць яе на еўрапейскім шляху, а дамова аб асацыяцыі з Украінай залежыць ад выканання ўкраінскай стараной пазначаных з боку ЕЗ пунктаў. Пакуль такіх дзеянняў, сцвярджае Лінкявічус, недастаткова.

Нагадаем, што сёння ў польскім Кракаве праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін «Вышаградскай групы», «Усходняга партнёрства», прадстаўнікі старшыні ЕЗ у гэты момант Ірландыі і ЕЗ, вярхоўны прадстаўнік ЕЗ замежных спраў і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар у пытаннях расшырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле.

«Еўрапейцы вельмі сур'ёзна настроеныя ў дачыненні да Усходняга партнёрства. Усё гэта (удзел высокіх прадстаўнікоў ЕЗ) значыць вялікую ўвагу з боку Еўропы. Хачу сказаць яшчэ раз, што еўрапейцы настроеныя вельмі пазітыўна і гатовыя рабіць усё магчымае ў тым выпадку, калі нашы партнёры таксама выканаюць сваё хатняе заданне. І пра гэта ўсе выдатна ведаюць. У кожнага з іх ёсць свой план, свае спадзяванні, і мы з імі ўвесь час пра гэта размаўляем, і сёння будзе магчымасць абмеркаваць гэта яшчэ раз», - сказаў Лінкявічус, які знаходзіцца ў Кракаве.

Як ідуць справы з такім партнёрам, як Беларусь, якую на сустрэчы прадстаўляе намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына? На гэтае пытанне кіраўнік МЗС адказаў, што сустракаўся з ёй, і таксама звярнуў увагу на важнасць падтрымання дыялогу.

«Мы заўсёды кажам, што хочам утрымаць Беларусь на еўрапейскім шляху, у праграме Усходняга партнёрства. Тут таксама ёсць шмат розных і складаных перашкод, але нашая мэта - падтрымаць дыялог, каб сітуацыя развівалася ў станоўчым кірунку. Праблем шмат, мы пра гэта выдатна ведаем, і за адную ноч мы іх не развяжам, але нам трэба размаўляць. Трэба чарговым разам выяўна акрэсліць, на што мы спадзяемся ў доўгатэрміновай і ў кароткатэрміновай перспектыве. Напраўду з Беларуссю такі дыялог і адбываецца», - сказаў ён.

Што да Украіны, то, са слоў міністра, «як мяркуецца, ёсць магчымасць падпісаць дамову аб асацыяцыі з Украінай да саміту Ўсходняга партнёрства ў Вільні ў канцы лістапада, але гэтае пытанне яшчэ не развязанае».

«Украіна павінна развеяць усе сумневы наконт выбарчага права, ясна выказацца пра свой выбар з нагоды вольнага гандлю з ЕЗ, паказаць прагрэс у судовай сістэме, асабліва ў сувязі з усімі гэтым справамі (справа Ю.Цімашэнкі і г.д.), інстытутам генеральнага пракурора. Тут таксама ёсць шмат канкрэтных рэчаў, пра што мы ўвесь час кажам», - сказаў праз тэлефон міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што дзеянні Украіны ў пазначаных кірунках вітаюцца, аднак гэтага недастаткова.

«Гэтыя дзеянні зробленыя ў добрым кірунку, але гэтага недастаткова, пра што выдатна ведаюць і нашы калегі-украінцы. Але час да саміту яшчэ ёсць, і мы спадзяемся, што яны гэты час адпаведным чынам выкарыстаюць», - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках