1 траўня 2024, Серада, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Менск выкарыстоўвае міжнародныя дамовы для палітычнага вышуку

2
Гары Паганяйла: Менск выкарыстоўвае міжнародныя дамовы для палітычнага вышуку

Беларускія ўлады дваяка выкарыстоўваюць міжнародныя пагадненні, у тым ліку для пераследу палітычных апанентаў і парушэння правоў чалавека.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Гары Паганяйла, каментуючы супрацоўніцтва фінансавых разведак еўрапейскіх дзяржаў з Беларуссю.

«У барацьбе з карупцыяй, з адмываннем грошай і з іншымі фінансавымі злачынствамі паміж дзяржавамі існуюць дамоўленасці пэўнага роду, якія абавязковыя для выканання. Як правіла, удзельнікі дамоўленасцяў не дзеляць краіны на дэмакратычныя ці іншыя. Калі дзяржавы падпісалі дамову і прынялі яе ўмовы, то стораны абавязаныя іх выконваць. Таму, калі Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам міжнародных пагадненняў у галіне барацьбы са злачыннасцю, у галіне абмену банкаўскай інфармацыяй і гэтак далей, то павінна выконваць усе ўмовы», - адзначыў праваабаронца.

Ён падкрэсліў, што зусім іншая справа, як ацэньваць тыя ці іншыя дакументы, прадстаўленыя адпаведнымі сторанамі ў якасці доказаў у адміністрацыйным і крымінальным працэсах або грамадзянска-прававой спрэчцы.

«Гэта ўжо справа судоў, і тут існуе праблема. Напрыклад, у звестках аб справе Бяляцкага, пададзеных літоўскай і польскай стараной было відавочна, што сродкі выдаткаваныя на карысць трэціх асоб у сувязі з яго праваабарончай дзейнасцю, што само па сабе не магло быць расцэнена як падаткаабкладаная база», - заявіў юрыст.

Ён упэўнены, што Беларусь дваяка выкарыстоўвае такія дамовы, у тым ліку для палітычнага пераследу і парушэння правоў чалавека.

«Усялякія факты і падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне можна разглядаць з пазіцыі правоў чалавека і на іх карысць, а можна ігнараваць гэтыя правы і свабоды і прыцягваць сваіх апанентаў да крымінальнай адказнасці з надуманых прычын. Ва ўмовах адсутнасці прынцыпу незалежнасці, суддзі проста кладуцца пад выканаўчую ўладу і выконваюць усе яе ўказанні. У гэтым і ёсць сутнасць праблемы», - падсумаваў Гары Паганяйла.

Нагадаем, дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Максіменка распавёў пра тое, як фінансавыя разведкі Літвы, Латвіі і Эстоніі супрацоўнічаюць з Беларуссю.

Таксама адзначым, што менавіта інфармацыя, атрыманая праз міжнародныя каналы, стала падставай для крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога прысудзілі да 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Інфармацыю аб літоўскіх банкаўскіх рахунках праваабарончага цэнтра «Вясна» даў беларускай старане Мінюст Літвы ў рамках дзейнай з Беларуссю дамовы, на запыт беларускай стараны. Беларускія падатковыя органы палічылі ўсе сумы, якія арганізацыя выдаткоўвала на падтрымку рэпрэсаваных, як асабістыя прыбыткі саміх праваабаронцаў і абвінавацілі іх ва ўтойванні падаткаў.

Літоўскія і польскія ўлады з гэтай нагоды выказаліся, што Беларусь злоўжыла міжнароднымі пагадненнямі, выкарыстаўшы іх для рэпрэсій супраць уласных грамадзян. Праваабаронца прызнаны вязнем сумлення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках