1 траўня 2024, Серада, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самсонаў у ліку мацнейшых на ЧС у настольным тэнісе

7
Самсонаў у ліку мацнейшых на ЧС у настольным тэнісе

На чэмпіянаце свету ў Парыжы беларус Уладзімір Самсонаў, перамогшы Андрэя Гачыну з Харватыі, здабыў месца ў ліку 16 наймацнейшых.

Пачатак сустрэчы застаўся за нашым земляком, які адразу зрабіў адрыў - 5:2, 8:4, 9:5, пасля чаго ўпэўнена закончыў пачатае, паведамляе сайт bttf.by.

У другой партыі сітуацыя на гульнявым стале змянілася. Спаборнік на нейкі час перахапіў ініцыятыву. На працягу ўсяго сэта Гачына вёў у ліку і свайго не выпусціў.

Чарговы сэт стаў шмат у чым вызначальным. Уладзімір Самсонаў павёў 3:1, апанент адыграўся, а затым і сам сышоў наперад - 7:4. На гэты раз ужо беларус аднавіў раўнавагу - 7:7. Харват здабыў два балы запар, але ў канцоўцы мацнейшым стаўся, беларус.

У чацвёртай партыі Самсонаў быў ужо поўным гаспадаром становішча, перамогшы з лікам 11:3. У пятым сэце менчук быў наперадзе 4:2, затым саступаў 5:6, а ў выніку вырваў перамогу - 11:9.

Наступным канкурэнтам нашага спартоўца будзе японец Кента Мацудайра.

Нагадаем, Уладзімір Самсонаў з'яўляецца трохразовым уладальнікам Кубка свету ў настольным тэнісе, а таксама пераможцам іншых міжнародных спаборніцтваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках