1 траўня 2024, Серада, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Мулявін нечакана стаў народным артыстам Расеі

57
Уладзімір Мулявін нечакана стаў народным артыстам Расеі

У Екацерынбургу адбылася ўрачыстая цырымонія закладвання імянной зоркі заснавальніка вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

Народны артыст СССР і БССР Уладзімір Мулявін быў выхадцам з Свярдлоўска (так раней называўся Екацерынбург), нагадвае БелаПАН.

У дзень закладвання зоркі легендарнага «песняра» ў екацерынбуржскім Тэатры эстрады адбыўся канцэрт ансамбля «Беларускія песняры».

Як паведаміў заслужаны артыст БССР музыка ансамбля Уладзіслаў Місевіч, у сэртыфікаце на імянную зорку і на самой зорцы пазначана, што Уладзімір Мулявін - народны артыст Расеі.

«У мяне з гэтай нагоды дзве вэрсіі: Расія лічыцца правапераемніцай СССР, таму паказалі такі тытул, - выказаў меркаванне Місевіч. - З іншага боку, Мулявін нарадзіўся ў Расеі, нацыянальнасцю ён расеец, і зразумелыя пачуцці ягоных землякоў».

Падчас цырымоніі закладвання імянной зоркі Уладзіміра Мулявіна кіраўніцтва Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Урала» паведаміла пра тое, што сабраная значная частка сродкаў на помнік Уладзіміру Мулявіну. Цяпер разглядаецца пытанне аб месцы ўстаноўкі. Гарадскія ўлады прапануюць раён Уралмаш, дзе нарадзіўся Уладзімір Мулявін, грамадскасць намагае ўстаноўкі помніка ў цэнтры места - каля канцэртнай залы «Космас», дзе не раз выступаў ВІА «Песняры».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках