2 траўня 2024, Чацвер, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ланская «падумае» аб удзеле ў «Еўравізіі» ў наступным годзе

89
Ланская «падумае» аб удзеле ў «Еўравізіі» ў наступным годзе

Алена Ланская, якая прадстаўляла Беларусь на «Еўравізіі-2013» і якая заняла 16-е месца, разглядае свой выступ на конкурсе як паспяховы.

Пасля фінальнага шоу пратэжэ алігарха Шакуціна падзялілася ўражаннямі з журналістамі і прызналася, што шчаслівая, таму што споўнілася яе дзіцячая мара аб удзеле ў «Еўравізіі», паведамляе БелТА.

«Я шчаслівая, спраўдзілася мая мара. Я марыла пра «Еўравізію» доўгія гады», - сказала Алена, дадаўшы, што вельмі ўдзячная ўсёй камандзе, якая дапамагала ёй у падрыхтоўцы да выступлення. «Са мной працавала выдатная каманда, такога яднання, разумення яшчэ не было, - прадоўжыла яна. - Мы стараліся, рабілі ўсё, што ў нашых сілах, і мы дасягнулі высокага выніку».

Журналісты папрасілі Алену Ланскую пракаментаваць тое, што Расея ў гэтым годзе не паставіла Беларусі аніводнага бала за песню. Беларуская артыстка тлумачыць гэта непрадказальнасцю конкурсу ў цэлым: «Конкурс вельмі непрадказальны, і трэба быць да гэтага гатовым».

На пытанне карэспандэнта БелТА аб тым, ці гатовая Алена Ланская паўдзельнічаць у «Еўравізіі» ў наступным годзе, выканаўца адказала: «Трэба падумаць. Мы працавалі над падрыхтоўкай да «Еўравізіі» 6 месяцаў. Працоўны «дзень» скончаны! Трэба адпачыць».

«У маім жыцці скончыўся чарговы этап. «Еўравізія» - велізарная прыгода для мяне. Гэта падарожжа, і яно скончылася», - адзначыла Алена Ланская. Пры гэтым яна падкрэсліла, што «гатовая да новых адкрыццяў». «У мяне запланаваны вялікі сольны канцэрт, я запісала ў Лондане новы англамоўны альбом, і бліжэйшым часам мы пачнем яго рэліз. У мяне шмат новых ідэй, я гатовая экспэрыментаваць, жыццё прадаўжаецца».

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках