2 траўня 2024, Чацвер, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія выслала амерыканскага дыпламата

24
Расія выслала амерыканскага дыпламата

Супрацоўнік ЦВА Раян Фогл, абвешчаны расейскімі спецслужбамі шпегам, пакінуў Расею.

Пра гэта паведаміў у нядзелю тэлеканал НТВ.

Нагадаем, МЗС РФ на гэтым тыдні абвясціў персонай нон грата і запатрабаваў найхутчэйшага ад'езду на радзіму амэрыканскага дыпламата, абвінавачанага ФСБ ў шпіянажы.

«У ноч з 13 на 14 траўня органамі контрвыведкі ФСБ Расеі пры спробе вербавання супрацоўніка адной з расейскіх спецслужбаў затрыманы кадравы супрацоўнік ЦВА ЗША Фогл Раян Крыстафэр, які працуе пад прыкрыццём на пасадзе трэцяга сакратара палітычнага аддзела пасольства ЗША ў Маскве», - паведамілі раней у Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ Расеі.

Раян Фогл нібыта прапаноўваў адзін мільён даляраў у год за працу супрацоўніку расейскай спецслужбы.

У сераду амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол быў выкліканы ў МЗС РФ, дзе яму заявілі пратэст у сувязі з дзеяннямі амэрыканскага дыпламата, несумяшчальнымі з ягоным статусам. Нягледзячы на падвышаную цікавасць СМІ, амэрыканскі амбасадар ніяк не пракамэнтаваў падзеі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках