6 траўня 2024, панядзелак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмаўляюць эпідэмію афрыканскай чумы свіней

69
Улады адмаўляюць эпідэмію афрыканскай чумы свіней

Небяспечных інфекцыйных захворванняў жывёл на КПС «Усходняе» нібыта не ўстаноўлена.

Пра гэта афіцыёзнаму інфармагенцтву БелТА паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі.

Тут адзначылі, што 26 красавіка ў дэпартамент паступіла інфармацыя галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Баранавіцкага раёна аб абортах свінаматак на КПС «Усходняе». «З мэтай высвятлення прычын у гаспадарку выехалі спецыялісты дэпартамента, «Белдзяржветцэнтра», УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», а таксама Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя Вышалескага, - паведамілі ў дэпартаменце. - На месцы праведзена ўсебаковае вывучэнне прычын абортаў свінаматак. Адначасова адабраны патматэрыял для правядзення лабараторных даследаванняў».

Як растлумачылі ў дэпартаменце, па выніках даследаванняў у нацыянальных лабараторыях «небяспечных інфекцыйных захворванняў жывёл не ўстаноўлена, праца КПС «Усходняе» вядзецца ў звычайным рэжыме».

Для пацверджання вынікаў даследаванняў патматэрыял накіраваны таксама ў рэферэнтную лабараторыю Міжнароднага эпізаатычнага бюро (Расейская Федэрацыя).

«У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Беларусь ад 5 красавіка 2001 года №462, да атрымання вынікаў даследаванняў з рэферэнтнай лабараторыі, прынятыя дадатковыя меры па ўзмацненні аховы жывёлагадоўчага комплексу», - адзначылі ў дэпартаменце. Па выніках правядзення гэтых даследаванняў будзе прадстаўленая дадатковая інфармацыя.

Як паведамляў charter97.org, на свінакомплексе «Усходні», які належыць Баранавіцкаму камбінату хлебапрадуктаў, зафіксаваны вялікі падзеж жывёлы. Мясцовае кіраўніцтва катэгарычна абвяргала любую інфармацыю аб НЗ, але пры гэтым раён свінакомплексу быў ачэплены міліцыяй, а мясцовыя жыхары пацвярджалі, што ажыццяўляецца масавае пахаванне жывёл.

Самай распаўсюджанай версіяй таго, што адбываецца, была эпідэмія афрыканскай чумы свіней, якая фіксуецца ў суседніх краінах. Зразумець страх мясцовых чыноўнікаў можна - наяўнасць эпідэміі можа прывесці да забароны паставак беларускага мяса ў Расею. Гаворка ідзе пра значныя аб'ёмы - у 2013 годзе Беларусь плануе экспартаваць у Расею 310 тыс. тон мяса і мясапрадуктаў.

Афрыканская чума свіней - высокакантагіёзная вірусная хвароба свіней, якая характарызуецца ліхаманкай, цыянозам скуры і шырокімі гемарагіямі ва ўнутраных органах. Належыць да спісу A згодна з Міжнароднай класіфікацыяй заразных хвароб жывёл. Для чалавека афрыканская чума свіней, у адрозненне ад чумы рускіх свіней - небяспекі не ўяўляе.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках