8 траўня 2024, Серада, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд падаражэў і ў Брэсце

7
Праезд падаражэў і ў Брэсце

З 20 траўня даражэе праезд у грамадскім транспарце гарадоў Брэсцкай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні аблвыканкама.

Кошт квіткоў на рэгулярных гарадскіх маршрутах вырас на 400 рублёў. Праезд цяпер каштуе 1700, а ў экспрэс-маршрутах - 2500 рублёў. Месячны праязны квіток у Брэсце каштуе 77 500 рублёў, у Пінску, Баранавічах і Кобрыне - 74 500, а ў іншых гарадах вобласці - 65 000 рублёў.

Нагадаем, пазаўчора стала вядома пра падаражанне праезду ў грамадскім транспарце Гомеля. Згодна з існуючай практыкай, ва ўсіх абласцях і сталіцы праезд даражэе практычна адначасова.

Раней улады Менска заяўлялі пра намер павысіць кошт праезду да 2300 рублёў (у цяперашні час - 1700 рублёў) да канца года. Павышэнне планавалася ў два этапы, прычым першае - да 2000 рублёў - у першым квартале. Пры гэтым старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька заяўляў, што праезд павінен каштаваць 5000 рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках