13 траўня 2024, панядзелак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Польшчай з'явяцца пешаходныя пераходы

13
На мяжы з Польшчай з'явяцца пешаходныя пераходы

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы павялічыць колькасць пешаходных пераходаў на мяжы.

Як паведаміла намеснік дырэктара аддзела інфраструктуры ў ваяводскім упраўленні ў Беластоку Эва Стаховіч, яе перасячэнне пешшу стане магчымым у Кузніцы і ў будучыні - у Полаўцах, перадае «Радыё Рацыя».

«У нас засталіся толькі два пераходы. У Кузніцы мадэрнізацыю ажыццявім да канца года, і пешаходны рух будзе магчымы, так як тут інфраструктура патрабуе толькі невялікіх змяненняў. А ў Полаўцах ідзе будаўніцтва, інфраструктура ўжо створана. Таму як толькі пераход там пачне працаваць, пешаходны рух адразу можна пачынаць. Застаецца пытанне толькі з Баброўнікамі», - сказала яна.

Адзначым, што ў адрозненне ад літоўскай мяжы, польскую можна перасякаць толькі на транспарце. Беларускія грамадскія арганізацыі неаднаразова заяўлялі пра неабходнасць адкрыцця пешаходных пераходаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках