2 траўня 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя знайшла школьніка, «скраўшага» танк у вайскоўца

111
Міліцыя знайшла школьніка, «скраўшага» танк у вайскоўца

Віцебскія міліцыянты знайшлі непаўналетняга зламысніка, які выкраў віртуальны танк ва ўдзельніка кампутарнай гульні.

У лютым гэтага года ў Аршанскі ГАУС звярнуўся 30-гадовы вайсковец. У заяве ён напісаў, што хтосьці ўзламаў яго электронную пошту. У выніку быў зменены пароль на яго інтэрнэт-старонцы ў папулярнай кампутарнай гульні World of Tanks. І цяпер ён не можа працягваць гульню. А таксама карыстацца прэміум-танкам, які набыў за 300 тысяч рублёў. Спецыялісты аддзела па расследаванні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама, якія падключыліся да расследавання, літаральна праз 2 тыдні адшукалі віртуальную бронемашыну на прасторах «сусветнай павуціны», піша «Советская Белоруссия».

Па словах Міхаіла Сашчэкі, намесніка начальніка аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці, ёю ўжо «кіраваў» школьнік з Докшыцкага раёна, які набыў гэтае права за 30 тысяч рублёў у Антона П., свайго аднагодка з Магілёўскай вобласці:

- П., як высветлілася, і апынуўся віртуальным згоншчыкам. Так як яму ўсяго 15, крымінальная справа ўзбуджацца не будзе. Зараз вырашаецца пытанне аб ужыванні адміністрацыйнага пакарання. Магчыма, непаўнагадовы зламыснік альбо яго бацькі будуць аштрафаваныя.

Віртуальныя танкі ў беларускіх гульцоў «зганяюць» ужо не ў першы раз. Падобны выпадак у лістападзе мінулага года быў зафіксаваны ў Гомелі.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках